Суббота, 05 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *
Блог Алеся Карлюкевича

Блог Алеся Карлюкевича

Журналист

Лічыцца, што на Пухавіччыне і па ўсёй Беларусі добра вядомая тэма Дома творчасці Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, бо менавіта ў 1930-я гады (да самай Вялікай Айчыннай вайны!) на ўскрайку Мар’інай Горкі знаходзілася гэтая ўстанова. Кшталту пазнейшых Каралішчавіч і Іслачы. Адным словам, месца, прастора, куды пісьменнікі (часцей, пэўна, за кошт Літфонда, чым за свой уласны) прыязджалі адпачываць і працаваць. Самі па сабе. І са сваімі сем’ямі. Захавалася шмат успамінаў у звязку з Домам творчасці пра народных пісьменнікаў Беларусі Міхася ЛЫНЬКОВА, Аркадзя…
Канешне ж, пра пандэмію і Ашахабад кніжны – гэта нагода і напамін, што трэба шукаць новыя фарматы, развіваць новыя магчымасці з віртуальнымі тэхналогіямі. Навука, асветніцтва, міжнародныя стасункі і справа выдання і прапаганды папяровай кнігі не павінны цярпець, не павінны губляцца ў гэтых складаных умовах. Многія беларускія пісьменнікі і кнігавыдаўцы, паліграфісты, кнігагандляры ў розныя гады былі ўдзельнікамі, гасцямі кніжнага свята ў Туркменістане, дзе выстаўка-кірмаш «Кніга – шлях да супрацоўніцтва і прагрэса» праходзіла, пачынаючы з 2006 года. Кожную восень! Ці то ў…
На работах нашага суродзіча славуты Уоліт Дзісней вучыўся ствараць амерыканскую анімацыю. Гартаючы раз-пораз выдатны энцыклапедычны даведнік «Беларускі Саюз мастакоў», зрэдчас спыняюся на артыкуле, які прысвечаны Ісааку Восіпавічу Мільчыну (1894-1943). Усяго дзевяць радкоў… Дазволю сабе працытаваць іх: « … вучыўся ў школе малявання Я. Кругера ў Берліне (1911-1914). Чл. Усебел. Аб’яднання мастакоў – першай арганізацыі мастакоў Беларусі (1927-1928), чл. Рэвалюц. Асацыяцыі мастакоў Беларусі (1928-1931). Працаваў у кніжнай графіцы. Сярод твораў: іл. да кнігі Шолама-Алейхема «Сярэбраны». Загінуў у фашысцкім гета». І нешта…
Не хвалюйцеся, цнатліўцы! Гэта — не заклік да алкагольнай прапаганды. Што прапагандаваць тое, чаго і без гэтага дастаткова ці нават звышдастаткова. П’юць у нас, як ні круці, многа. А радкі, што прывёў вышэй — з даўняй публікацыі ў Пухавіцкай раённай газеце (тады яна называлася іначай — «Сцяг працы»), з даўняга верша Міколы Мішчанчука, надрукаванага ў святочным нумары — ад 1 студзеня 1965 года. Лічы, больш як паўвека таму… Новы год! Шурпатымі далонямі Падымае чарку хлебароб. Новы год! Паэт з сівымі…
У Смаргоні ў 1905 годзе нарадзіўся рускі дзіцячы пісьменнік Якаў Тайц, кнігі якога перавыдаюцца масавымі тыражамі і зараз, праз паўвека пасля яго смерці. Надоўга ў маёй хатняй бібліятэцы большасць яго кніг не затрымлівалася. Па прычыне самай празаічнай: у асноўным тоненькія, у мяккай папяровай вокладцы, гэтыя кніжачкі чыталіся ў малым узросце. А як ужо сам пасталеў, дык чыталіся і перачытваліся самымі юнымі… І не заўсёды, на вялікі жаль, кніжачкі мелі адпаведнае абыходжанне. Праўда, часам, перабіраючы старую бібліятэку, натрапляеш і на іх,…
Рэдка калі згадваецца імя Пятра Рыгоравіча ГАЛУЗЫ (1897 – 1980), савецкага гісторыка, даследчыка мінуўшчыны Сярэдняй ці савецкай Цэнтральнай Азіі. І дарэмна. Ён – з кагорты пачынальнікаў савецкага перыяду ў гістарычнай навуцы Туркменістана. І, відавочна, зварот да напісанага ім у 1930-я гады дапамог бы стварыць найболей поўную карціну развіцця гістарычнай навукі ў Туркменістане ў першай палове XX стагоддзя. Пётр Рыгоравіч Галуза нарадзіўся 10 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Даргейкі Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Зараз – гэта Сенненскі раён Віцебскай вобласці. Але…
Падарожжа ў Нясвіж – гэта адкрыццё многіх і многіх персанажаў айчыннай гісторыі, знаёмства з адрасамі, дзе выпеставаны, выгадаваны слаўныя сыны і дочкі Беларусі. Гэта пра Нясвіж заўважыў наступнае доктар філалагічных навук, прафесар Адам Іосіфавіч Мальдзіс: «…Гарады, як і дзяржавы, як і народы, перажываюць перыяды ўздыму і ўпадку, чаргуюцца ў сваёй вядучай ролі. На пачатку фарміравання беларускай народнасці, станаўлення дзяржаўнасці гарадамі-сталіцамі, цэнтрамі княстваў былі Полацк, Тураў, Гродна, потым гэтая роля перайшла да Навагрудка. На працягу XIV – XVIII стст. сталіцай Вялікага…
Сёння неяк недарэчна апынулася ў цені краязнаўчага руху, краязнаўчых даследванняў літаратурнае краязнаўства. Прычыны на тое, безумоўна, розныя… Па-першае, акцэнты з героіка-патрыятычнага грамадскага руху па вывучэнні гісторыі роднай старонкі напрыканцы 1980 – у пачатку 1990-х гг. змясціліся на фальклор, этнаграфію. Па-другое, шмат радзейшымі сталі краязнаўчыя публікацыі ў аўтарытэтным часопісе «Роднае слова», іншых перыядычных выданнях. Так званыя «літаратурныя карты» раёнаў мелі сваю вагу сярод чытачоў. Яны паўплывалі і на спробу доктара філалагічных навук, прафесара Адама Мальдзіса разам з паплечнікамі стварыць трохтомны даведнік…
Собирая по крупицам памятки о белорусско-российских литературных связях, о сопричастности писательских судеб с Беларусью, не мог не выделить отдельно «брестскую тему». Конечно же, основу ее составляют события Великой Отечественной войны… Может быть, эти некоторые штрихи помогут читателям неранводушным пойти в поиске дальше. Ведь в общей литературно-краеведческой работе и рождается истинная картина… Среди тех писателей России, кто встретил врага на Брестчине в 1941 году, — Самуил Гордон (1909 – 1998). Несколько строк из его биографии. В 1931 году Самуил Гордон окончил…
Век Міхася Міцкевіча не завершыўся, хаця і пахавалі яго, хаця і завершылася яго фізічнае жыццё… Чаму гавару пра незавершанасць..? Чаму лічу, што зараз да месца выкласці менавіта гэтую перакананасць?.. Ды па адной простай прычыне. Міхась Канстанцінавіч быў і застаецца ў маёй свядомасці чалавекам сучасным, дзеяздольным, нягледзячы на тое, што ён нараджэннем з 1920-х гадоў. І размовы з малодшым сынам пра яго бацьку – народнага песняра Беларусі Якуба Коласа, і размовы пра Пухавіччыну, дзе прайшло яго дзяцінства, і размовы пра беларускую…
Новый филокартический альбом белорусского коллекционера Владимира Лиходедова посвящен теме Ленинградской блокады в Великую Отечественную войну. Ленинградская блокада, где бы ты не жил, какими бы дорогами не водила тебя жизнь, всегда была и остается в памяти. Даже, если ты вовсе не был в Ленинграде, Санкт-Петербурге… Все равно, однажды узнав о мужестве целого города, вряд ли когда-нибудь забудешь об этом. Не сможешь забыть… Ленинград и Беларусь, Санкт-Петербург и Беларусь соединяют многие мосты памяти. И в давно минувших временах, когда в город на…
У «Мастацкай літаратуры» выходзіць новая кніга серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Ужо сваю вагу і аўтарытэт набыла серыя кніг перакладаў паэзіі з іншых нацыянальных літаратур – «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Свет пабачылі пяць вершаваных зборнікаў: народнага пісьменніка Удмурціі Вячаслава Ар-Сяргі, народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна, калектыўны зборнік, які прадставіў 14 нацыянальных літаратур Расіі (і творы 18-ці аўтараў), – «Карэнні сілу берагуць», чачэнскага паэта Адама Ахматукаева, народнага паэта Чувашыі Валеры Тургая. Перакладчыкі на беларускую мову – Віктар Гардзей, Мікола Мятліцкі, Віктар…
Не так далёка ад Міра і Стоўбцы, Стаўбцоўскі край. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па гэтай старонцы можна расцягнуць і не на адзін дзень. Мяркуйце самі. Стоўбцы, цэлы шэраг паселішчаў гэтага раёна звязаны з жыццём і творчасцю народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Адна Мікалаеўшчына, легендарная беларуская, стаўбцоўская літаратурная вёска, чаго вартая!.. І сёння ў беларускай літаратуры працуюць ўраджэнцы, жыхары старадаўняга паселішча. Зараз тут, у Мікалаеўшчыне, жыве цікавая, адметная і разам з тым малавядомая асоба ў літаратуры – рускі празаік і мастак, графік Юрый…
Шукаючы многія гады памяткі па літаратурным краязнаўстве Пухавіччыны, часта сутыкаюся з людзьмі, якія вандравалі па нашай старонцы, звязаны з ёю праз блізкіх родзічаў. Так аднойчы краязнаўца і пісьменнік Анатоль Васільевіч Статкевіч-Чабаганаў пазнаёміў мяне з масквічом Аляксандрам Закатавым. Спярша прадстаўлю гэтага цікавага і неардынарнага чалавека… Аляксандр Мікалаевіч Закатаў – гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Маскве ў 1972 годзе. Нашчадак старадаўняга рода праваслаўных святароў Закатавых і Страхавых. Унук славутага савецкага вучонага-геадэзіста, доктара тэхнічных навук П. Закатава (1907 – 1977). Аляксандр закончыў…
На Гродзеншчыне традыцыйна працаваў і працуе вялікі атрад краязнаўцаў – даследчыкаў мінуўшчыны. Летапіс Слонімшчыны справамі па зборы экспанатаў, арганізацыі музейнага асяроддзя, выступленнямі ў друку стваралі легендарны расійскі (царскага часу!) вайсковец Іосіф Стаброўскі, а ў 1930-1940-я гады – Сяргей Новік-Пяюн, у наш час – Сяргей Чыгрын. А Лідчына краязнаўчая – гэта Станіслаў Суднік, Алесь Жалкоўскі, Анатоль Кулеш. У летапіс іншых старонак, іншых гарадзенскіх куточкаў, самога Гродна свой плён унеслі Аляксей Пяткевіч, Алесь Белакоз, Алесь Жалкоўскі, Святлана Кошур, Тамара Вяршыцкая… І сярод…
Так, багаты наш Пухавіцкі край на цікавыя паселішчы. Ёсць і Блужа, і Дукора, і Шацк, і Пухавічы, і Зацітава Слабада, і Турын… Шмат адметнасцяў у нашым краі. І, відаць, здаўна Пухавіччына прыцягвала да сябе літаратараў, мастакоў. Роднай нашу старонку лічылі народны паэт Беларусі Якуб Колас, народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў… Надзвычай цёпла і прыязна згадвалі пра Турын і Шацк, Рудзенск і Тальку празаікі, паэты Янка Маўр, Мікола Вяршынін, Алесь Пісьмянкоў… Сярод тых, хто з года ў год на сустрэчы з…
У каждой реки – своя биография. И не только гидрономическая. Но и историческая, художественная и литературная. Как и у Щары… Щара Река эта протекает в Брестской и Гродненской областях. Длина – 350 км. Редкий путешественник из Минска в Брест не знает, не помнит встречу с ней… Вытекает Щара из Колдычевского озера, начиная свою биографию с Барановичского края. За 15 км севернее от самих Баранович. Сначала путь свой держит на юг. В среднем течении поворачивает на запад, а затем на северо-запад.…
Аляксандра Антонава, якая нарадзілася ў 1932 годзе ў Лавозеры Мурманскай вобласці (Расія), з’яўляецца перакладчыцай урыўка з прадмовы Францішка Скарыны да кнігі “Юдзіф” на саамскую мову. Чатыры разы гэты пераклад змяшчаўся ў зборніку “Францыск Скарына на мовах народаў свету” (2015, 2016, 2018, 2019 гады). Кароткі артыкул пра гэтую саамскую пісьменніцу, перакладчыцу, педагога ўвайшоў у беларускую энцыклапедыю “Францыск Скарына”. Але ж хацелася б расказаць пра гэтую асветніцу, ужо і блізкую да беларускай тэмы, болей падрабязна. Спадарыня Аляксандра закончыла ў 1956 годзе Ленінградскі…
Ёсць мастакі, якія сціпла працуюць, ствараючы пэўнае адлюстраванне свету, якое з часам становіцца з’явай, выносіць абраныя ім сюжэты на шырокае асэнсаванне. Такім творцам мне асабіста бачыцца і мінскі жывапісец Юрый Крупянкоў. Вось зараз, углядаючыся ў цыкл яго паштовак «Яўрэйскае мястэчка: настальгія пра будучыню», выдадзеных у адным камплекце з 18 рэпрадукцый, у чарговы раз пераконваюся ў правільнасці такой думкі. З прадмовай да каталога ці камплекта выступае Міхаіл Кемераў, які піша: «Цяжка прадставіць сабе сучасную Беларусь яўрэйскай спадчыны. Да пачатку Другой сусветнай…
В Минске увидел свет альбом графических работ Галины Худницкой, посвященных пушкинским местам. Галина Худницкая – уроженка Полоцка. Окончила художественно-графический факультет Витебского государственного педагогического института имени С. М. Кирова. Занимается профессионально живописью на ткани и батиком. Пишет на ткани в жанре пейзажа, натюрморта. Отдельное направление росписи по ткани – создание уникальных аксессуаров (платков, шарфов, палантинов), по сложности исполнения не уступающих картинам. Почти десять лет работает в технике сухой пастели. Разрабатывает несколько графических серий. В «пушкинскую» серию входит более 70 работ. Это…
Сярод пухавіцкіх літаратурна-мастацкіх паселішчаў, тых вёсак, мястэчак, якія звязаны з гісторыяй беларускай літаратуры, слаўнымі ўраджэнцамі Пухавіччыны, якія здзейсніліся як паэты, празаікі, большую вядомасць маюць Дукора, Рудзенск, Пухавічы, Шацк. А вось Дубраўка не на слыху ў гэтым плане. Але ж і тут адбываюцца дзействы, якія з часам стануць гісторыяй літаратурнага краязнаўства Пухавіцкага раёна. Зусім нядаўна ў Дубраўскай сярэдняй школе прайшла імпрэза ў гонар украінскай пісьменніцы Лесі Украінкі. Да школьнікаў і настаўнікаў завіталі саветнік-пасланнік Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Урублеўскі і…
З Міра да Нясвіжа, куды паспрабуем выправіцца ў чарговую літаратурна-краязнаўчую вандроўку, – усяго нічога: 31 кіламетр. Вось і будзе нагода вяртацца з экскурсіі па палацаваму комплексу «Мірскі замак», накіруйцеся ў Нясвіж. Зусім блізка… Ужо самі вуліцы гавораць пра «літаратурны характар» старадаўняга месца. Мяркуйце самі: гарадская тапаніміка звязана тут з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа (да вуліц можна дадаць яшчэ і завулкі, якія названы ў гонар народных песняроў Беларусі), Францыска Скарыны і М.А. Някрасава, Адама Міцкевіча і У.У. Маякоўскага, Максіма…
Лялькі, ювелірныя вырабы, графічныя работы – усё гэта і складае мастацкі свет Марыны Капілавай, кожная сустрэча з працамі якой захапляе, штурхае да многіх разваг. Як і вось гэты цыкл – 31 графічны ліст з серыі «Алфавіт». Невялікія памерам рэпрадукцыі сабраны ў каталогу і аддрукаваны ў колькасці 300 экзэмпляраў. Поруч з кожнай літарай – вобраз старасвецкага чалавечка. Магчыма, з якога-небудзь старадаўняга часу. Мо з шаснаццатага ці сямнаццатага стагоддзя..? Мо з Італіі ці Іспаніі альбо з якой іншай еўрапейскай краіны… Строгія чорныя…
Здараецца, што ў жыцці чалавека галоўным складнікам яго біяграфіі з’яўляецца пэўны эпізод, які займае зусім няшмат часу. А далей чалавек жыве ўспамінамі пра тое важнае здарэнне, той важны адрэзак часу, які спраектаваў яго біяграфію на ўсё астатняе жыццё. І ўжо, здаецца, нічым болей яркім і не вызначаецца яго жыццё... У біяграфіі ўраджэнца Гомеля Якава Аляксандравіча Пеўзнера (Хацкелевіча) (нар.15 студзеня 1914 года), сапраўды, быў такі яркі эпізод, якога хапіла б і на некалькі жыццяў. Дакументальныя крыніцы пра яго сведчаць досыць лаканічна:…
Сёння мастацкаму слову даводзіцца няпроста. Літаратурныя памкненні нашых сучаснікаў не такія гучныя, як інфармацыйныя паведамленні, міжнародныя навіны ў сацыяльных сетках, тэлеграм-каналах… Яно і зразумела. Жорскі свет, сацыяльнае пераабсталяванне, палітычныя зрухі, разломы і разбурэнні ў практычным жыцці, свядомасці – гэтыя і іншыя прычыны развіцця (ці пагібелі?) самога грамадскага, чалавечага жыцця выводзяць на першую лінію іншую павестку дня. Добра гэта ці дрэнна – пакажа час, пакажуць наступныя дзесяцігоддзі. Заўважыць хацелася б наступнае. Дарэмна чалавецтва ў бальшыні сваёй ігнаруе важкасць мастацкага свету, вартасці…
Гартаю старонкі альманаха «Жырандоля», які выпускае Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сярод іншых аўтараў – берасцейская пісьменніца Раіса Раманчук, якая нарадзілася на Гродзеншчыне – у вёсцы Літараўшчына Карэліцкага раёна. Закончыла Варанчанскую сярэднюю школу. Затым – Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці. Працавала ў Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднанні. Аўтар кніг паэзіі «Сцежка ў дзяцінства», «Рамонкавы ранак», «Звон верасовы», «Дабрыня». А ў «Жырандолі» надрукавана казка Раісы Раманчук «Цікаўны дожджык». Гэтая публікацыя падштурхоўвае да адной ідэі: чаму б не выдаць кнігу анталагічнага характару «Карэліччына…
Гартаю старонкі невялічкай кніжачкі «Тры месяцы ў Кітаі». Год выдання – 1959. Аўтар – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Сяргей Селіханаў. «Летам 1956 года я атрымаў пісьмо з Масквы. У пісьме паведамлялася, што Саюз мастакоў СССР арганізуе паездку групы творчых работнікаў у Кітай. Мне прапанавалі ўвайсці ў гэтую групу. Я, не раздумваючы, напісаў аб сваёй згодзе. Паездка намячалася на канец 1956 года. Часу было даволі, каб усё як след абдумаць, падрыхтавацца да далёкага падарожжа», – чытаю на самым пачатку. І далей:…
Рускі пісьменнік-марыніст Мікалай Чаркашын нарадзіўся на Гродзеншчыне, у Ваўкавыску. З даўняга часу – з года 1989-га – сярод маіх кніжных збораў вылучаецца сціплая кніжка ў мяккай вокладцы: «Сэрца камандзіра» Мікалая Чаркашына. Была некалі такая серыя – «Бібліятэчка часопіса «Советский воин». Дык вось 11-м выпускам у гэтай серыі – дакументальная аповесць М. Чаркашына «Сэрца камандзіра (Тры гісторыі з жыцця Абатурава)». Выдадзена яна была ў 1988 годзе. А як патрапіла да мяне – гісторыя асобная. Выкладу яе кароткімі штрыхамі. У 1988 –…