Пятница, 30 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Даследчыца творчасці Багрыма і Мележа: Вера Ляшук

  • Пятница, 12 июня 2020 17:08
  • Автор  Сугучча

Сёння неяк недарэчна апынулася ў цені краязнаўчага руху, краязнаўчых даследванняў літаратурнае краязнаўства. Прычыны на тое, безумоўна, розныя…

Па-першае, акцэнты з героіка-патрыятычнага грамадскага руху па вывучэнні гісторыі роднай старонкі напрыканцы 1980 – у пачатку 1990-х гг. змясціліся на фальклор, этнаграфію. Па-другое, шмат радзейшымі сталі краязнаўчыя публікацыі ў аўтарытэтным часопісе «Роднае слова», іншых перыядычных выданнях. Так званыя «літаратурныя карты» раёнаў мелі сваю вагу сярод чытачоў. Яны паўплывалі і на спробу доктара філалагічных навук, прафесара Адама Мальдзіса разам з паплечнікамі стварыць трохтомны даведнік «Літаратурныя мясціны Беларусі». На вялікі жаль, пабачыла свет толькі адна кніга. Па-трэцяе, істотна ўплываў на развіццё літаратурнага краязнаўства беларускамоўны раённы друк. Сёння «раёнкі» ў значнай ступені зрусіфікаваліся. Як вынік – згубілася традыцыя. Ды і пакаленне сталых, дасведчаных настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія фарміравалі асяроддзе літаратурных краязнаўцаў, паціху змізэрнела. Час няўмольны, патрабавальны і да чалавечых жыццяў…

І ў гэтым звязку хацелася б успомніць многія імёны. Найперш – імёны тых рупліўцаў, хто актыўна, на высокім метадычным узроўні стваралі партрэт рэгіёнаў краіны з пункту гледжання літаратурна-краязнаўчага. У Пухавіцкім раёне гэтым актыўна займаўся настаўнік Браніслаў Зубкоўскі. На Случчыне – журналіст Анатоль Жук. А ў самім Слуцку ў 1960-1990-я гг. – Рыгор Родчанка.

Адна з такіх яркіх асоб, адна з кагорты тых, хто па-сур’ёзнаму спрычыніўся да літаратурна-краязнаўчай працы,  – кандыдат педагагічных навук Вера Якаўлеўна Ляшук. Нарадзілася яна ў Брэсцкім раёне, у вёсцы Марозавічы – 1 лістапада 1933 года. Кандыдацкую дысертацыю абараніла ў 1974 годзе. Тэма – «Краязнаўства як сродак павышэння эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчай працы па літаратуры ў школах Беларусі». З 1991 года – прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі адукацыі (1995). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1987).

Вера Якаўлеўна ў 1959-м годзе закончыла Брэсцкі педагагічны інстытут. З 1963 года выкладчык – у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Друкавацца пачала ў 1957 годзе. У 1980 – 1985 гг. займала пасаду дэкана філалагічнага факультэта.

Асноўныя тэмы даследванняў Веры Ляшук – беларуская літаратура, літаратурнае краязнаўства, методыка выкладання беларускай і рускай літаратур і моў у школе, праблемы вышэйшай педагогікі. Менавіта дзякуючы ўкладанню Веры Якаўлеўны пабачылі свет многія падручнікі-хрэстаматыі для школ, зборнік «Паўлюк Багрым» (1994). Сярод кніг В. Ляшук – «Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры» (1980), «Вывучэнне эпічных твораў: 5-8 класы» (1987), «Літаратурнае краязнаўства ў школе» (1991), «Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры» (1992), «Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (1996), «Іван Мележ у школе: Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў» (2002), «Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе: дапаможнік для настаўніка» (2006), «Літаратурная Берасцейшчына» (2007)…

Вера Якаўлеўна выступала ў беларускіх і расійскіх (а да 1991 г. – ва ўсесаюзных) часопісах па пытаннях беларуска-расійскіх літаратурных сувязяў, па методыцы арганізацыі літаратурнага краязнаўства ў агульнаадукацыйнай школе. Як мне падаецца, сваю каштоўнасць гэтыя публікацыі маюць і зараз. Як, між іншым, асаблівай увагі вартая і кніга «Літаратурнае краязнаўства ў школе». Шкада, што яна зараз не перавыдаецца. Вера Якаўлеўна ў свой час перарабіла гэта выданне, надаўшы тэме новае гучанне. І была нават спроба (недзе да 2011 г.; калі быць болей дакладнымі – недзе ў 2007 – 2010 гг.) выдаць «Літаратурнае краязнаўства…» у Рэдакцыйна-выдавецкай установе «Літаратура і Мастацтва». Але добрыя памкненні завершыліся, на вялікі жаль, нічым. Недзе ў гэты ж час Вера Якаўлеўна пераехала ў Падмаскоўе, да кагосьці з дзяцей. Сваю пячатку на жыццёвае ўладкаванне накладваў узрост. У першы час пасля ад’езду з Брэста яна актыўна камунікавала з Беларуссю, з Мінскам і Брэстам. Спрабавала пісаць рэцэнзіі, артыкулы, прысвечаныя тым кнігам, якія да яе траплялі з Беларусі. Часта пісала ў Брэсцкую абласную бібліятэаку імя А. С. Пушкіна, дзе ў яе былі сябры.

Пасля сляды згубіліся. Цяжка дагрукацца і пры сённяшнім электронным, тэлекамунікацыйным часе ў не такое ўжо і далёкае Падмаскоўе. Артыкул у Вікіпедыі сведчыць толькі пра нараджэнне паважанай Веры Якаўлеўны Ляшук… Але варта нагадаць пра гэтага чалавека як пра выдатнага спецыяліста ў галіне методыкі краязнаўчай працы. І, магчыма, усё ж знойдуцца ўважлівыя да яе творчай, навукова-практычнай спадчынывыдаўцы. Будзем на гэта спадзявацца.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 115 раз