Пятница, 22 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Год Абая ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў

  • Суббота, 01 июня 2019 12:05
  • Автор  Сугучча

2020 год – год 175-годдзя з дня нараджэння класіка казахскай нацыянальнай літаратуры, казахскага асветніка і філосафа вялікага Абая Кунабаева.

Дастойны сын казахскага народа, светач Казахстана сёння і ва ўсе наступныя часіны – ён з’яўляецца менавіта тым гістарычным персанажам, які здольны аб’ядноўваць, кансалідзіраваць сілы грамадства ў памкненнях да сцвярджэння ідэалаў справядлівага жыцця, да гуманістычнага развіцця нашай будучыні. Абай – па-за партыямі і палітычнымі поглядамі. Ён як сапраўдны класік, чыя спадчына вытрымала выпрабаванне часм, – для ўсіх!..

Варта заўважыць, што ў Беларусі двойчы на беларускай мове выходзілі паэтычныя кнігі Абая. Адзін раз – яшчэ ў часы Савецкага Саюза. Другі раз – у суверэннай Беларусі. Істотную дапамогу ў арганізацыі другога выдання, якое пабачыла свет у РВУ «Літаратура і Мастацтва», аказала Пасольства Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь. Кансультацыямі дапамог вядомы казахскі перакладчык Кайрат Бакбергенаў. Перакладчык паэзіі Абая на беларускую мову лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі добра вядомы ў Казахстане, з’яўляецца і лаўрэатам прэстыжнай Міжнароднай літаратурнай прэміі «Алаш». Творчасць Абая, матывы яго паэтычных, асевтніцкіх перакананняў разглядаліся ў свой час акадэмікам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі вядомым літаратуразнаўцам Уладзімірам Гніламёдавым. Пра Абая – і на старонках публікацый казахстанскага даследчыка, кандыдата філалагічных навук Святланы Ананьевай, якія не аднойчы выходзілі ў беларускім перыядычным друку. Можна прывесці іншыя прыклады прачытання не толькі творчасці, але і самога лёсу Абая Кунанбаева ў Беларусі.

Як мне асабіста падаецца, ва ўмовах будаўніцтва еўразійскай інтэграцыі мэтазгодным для ўмацавання культурных, гуманітарных супольнасцяў на постсавецкай прасторы варта было б абвясціць 2020 год у Садружнасці Незалежных Дзяржаў Годам вялікага Абая. Такі крок, несумненна, мог бы спрыяць пашырэнню ведання яго творчасці, яго мастацкіх, асветніцкіх, філасофскіх запаветаў. Пра Абая шырэй бы даведаліся новыя пакаленні, моладзь, якой разам, у дружбе жыць і працаваць, наследаваць гістарычны вопыт папярэднікаў.

Што датычыць Беларусі, то ў нашай краіне праводзіцца шмат цікавых, адметных мерапрыемстваў рознага кшталту, якія дазваляюць паказваць розныя краіны, розныя народы Садружнасці ў фармаце гуманітарнай дзейнасці. Ужо можна дакладна гаварыць пра тое, што проста выдатнымі творчымі пляцоўкамі, якія аб’ядноўваюць інтарэсы міжнароднага характару, з’яўляюцца і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, і Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусі, ды нават абласныя бібліятэкі краіны, а яшчэ і Дом дружбы ў беларускай сталіцы па вуліцы Захарава, і многія універсітэты і іншыя культурна-асветніцкія і навуковыя ўстановы.

У Год Абая маглі б з’явіцца і новыя пераклады яго твораў – ці то ў перыядычным друку, газетах і часопісах, ці то асобным кніжным выданнем. У сталіцы Беларусі ёсць агульнаадукацыйная школа, якая носіць імя Мухтара Ауэзава. Несумненна, вучні і настаўнікі гэтай установы актыўна спрычыняцца да арганізацыі розных імпрэз у гонар Абая. Можа быць, школа стане заснавальнікам Рэспубліканскага конкурса сачыненняў, прысвечаных Абаю. Чаму б і не? Чаму б нашаму акадэмічнаму цэнтру літаратуразнаўства – Інстытуту імя Янкі Купалы не правесці ў 2020 годзе і навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную не толькі Абаю, але і гісторыі беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў?.. Пералік культурна-асветніцкіх, літаратурных інціыятыў можна доўжыць.

Многія ініцыятывы маглі б узнікнуць і ў іншых краінах. А падсумоўваннем Года Абая ў СНД, несумненна, сталі б урачыстасці непасрэдна ў самім Казахстане. Паверце, гасцей казахі любяць, паважаюць, умеюць дастойна прымаць.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 220 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии