Среда, 20 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пра Капыльшчыну і не толькі…

  • Среда, 02 октября 2019 12:08
  • Автор  Сугучча

Ёсць на Міншчыне адмысловыя куточкі. Тыя мясціны, якія па праве можна назваць «культурнымі гнёздамі». Як, напрыклад, – Случчына ці Капыльшчына. Альбо – Пухавіччына ці Уздзеншчына. І ў кожнай з гэтых старонак ёсць свае летапісцы. Пра Случчыну напісана цэлая бібліятэка. Аўтары – Анатоль Грыцкевіч, Алесь Марціновіч, Анатоль Жук, Рыгор Родчанка… Пра Уздзеншчыну піша Васіль Шырко. Капыль – таксама з тых прастораў, якая прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Адзін з іх – доктар навук Алесь Бельскі. Настаўніцтва краіны болей ведае яго па публікацыях у часопісах «Роднае слова» і «Беларуская мова і літаратура ў школе».

А вось «Выдавец Зміцер Колас» (такую назву носіць кніжнае выдавецтва, якім кіруе ўсё ж Зміцер Колас) выпусціў у свет цікавы і змястоўны зборнік біяграфічных нарысаў доктара філалагічных навук Алеся Бельскага «Тут наша радзіма».

Так, дасведчаны літаратуразнаўца, Алесь Іванавіч Бельскі болей вядомы як гісторык беларускай літаратуры, як літаратурны крытык, як празаік са сваім поглядам на жыццё. Шмат гадоў ён выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Часта выступае ў перыядычным друку з грунтоўнымі літаратуразнаўчымі артыкуламі, нарысамі і рэцэнзіямі, прысвечанымі сучаснаму літаратурнаму працэсу ў Беларусі. Але ж доктар філалагічных навук – яшчэ і руплівы краязнаўца, стваральнік біяграфіі Капыльскага края, адкуль ён сам родам. Адна з новых кніг Алеся Бельскага – «Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце». У зборніка біяграфій вядомых дзеячаў навукі, зканомікі і культуры з Капыльшчыны, якія вызначыліся сваім талентам і майстэрствам, творчай працай і прафесійнымі дасягненнямі, ёсць цудоўнае і трапяткое прысвячэнне: «Бацькам, родным Цімкавічам і Капылю прысвячаю».

Ці не на самым пачатку кнігі А. Бельскі цытуе з нарыса зямлячкі – публіцысткі Марыі Карпенка (яна доўгі час ўзначальвала рэдакцыю часопіса «Работніца і сялянка», які зараз выдаецца пад назвай «Алеся»): «Не выказаць словамі безліч пачуццяў, успамінаў, роздуму пра тую кропку зямлі, якая звычайна завецца малой радзімай. Хто сказаў – малая? Для мяне яна – найвялікшая. Услед за сваім славутым земляком Кузьмой Чорным я паўтараю: «Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там…» Там – гэта на Капыльшчыне, у Цімкавічах і навакольных паселішчах, дзе ўсё-ўсё маё, пачынаючы ад старой бярозы на «кацярынінскім» шляху і канчаючы магіламі продкаў, бацькі і мужа».

Не будзем пералічваць вялікіх і славутых землякоў, якім прысвечаны старонкі зборніка А. Бельскага. Дзеля гэтага варта перагарнуць старонкі кнігі «Тут наша радзіма». Але паверце, што кніга таго вартая. Літаральна на кожнай яе старонцы вас чакаюць цікавыя сустрэчы. Не прамініце, пашукайце гэта выданне ў кнігарнях і бібліятэках. Зробленае доктарам філалагічных навук Алесем Бельскім – цудоўны ўнёсак пашырэнне прасторы Года малой радзімы. І яшчэ – напамін для іншых літаратараў звярнуцца да апісання сваіх родных мясцін.

Пра што падштурхоўвае пагаварыць кніга. Усё ж невялікі наклад выдання – усяго 99 экзэмпляраў – прымушае падумаць, паразважаць пра тое, як кніга будзе працаваць, як краязнаўчы збор, тое, што гадамі Алесь Бельскі шукаў па розных крыніцах і адрасах, дойдзе да шырокіх мас…

Усё ж шкада, што ў нас у школах не выкладаюць краязнаўства. Хаця ўвогуле якраз у школах, найперш у агульнаадукацыйных школах, вялікая ўвага не першы год, а мо і не першае дзесяцігоддзе, надаецца краязнаўчай, музейнай рабоце. І, відавочна, разумеюць гэтую важкасць, важкасць краязнаўчай працы ў справе выхавання і адукацыі школьнікаў і ў Міністэрстве адукацыі краіны. І былі ўжо спробы абазначыць дадатковыя заняткі па краязнаўству: нават дадатковыя гадзіны з’яўляліся кшталту «оршазнаўства», «сяннознаўства»… А вось у Капылі, пэўна, пры ўсёй багатай гісторыі яшчэ не прыйшлі да гэтага. Бо іначай бы кніга Алеся Бельскага «Тут наша радзіма…» выйшла шмат большым накладам, чым 99 экзэмпляраў.

І яшчэ адзін, як на мой прыватны погляд, досыць важны складнік у дадзенай размове, да якой падштурхоўвае знаёмства з кнігай Алеся Бельскага, з іншымі краязнаўчымі выданнямі падобнага кшталту. Такая літаратура павінна шырока рэкламавацца, нягледзячы на тое, дзе выдаецца – у дзяржаўных ці прыватных выдавецтвах. На месцах, у рэгіёнах, пра яе павінны ведаць – і праз раённы друк у тым ліку. І праз сацыяльныя сеткі – таксама. Медыйнай супольнасці трэба ўбачыць, разгледзець у гэтым важную і актуальную тэму – тэму ў справе прапаганды краязнаўчай, рэгіёназнаўчай літаратуры.

Алесь Карлюкевіч

Фота: Планета Беларусь

Прочитано 60 раз Последнее изменение Среда, 02 октября 2019 12:13
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии