Вторник, 02 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мастацкі алфавіт Марыны Капілавай

  • Вторник, 25 февраля 2020 22:18
  • Автор 

Лялькі, ювелірныя вырабы, графічныя работы – усё гэта і складае мастацкі свет Марыны Капілавай, кожная сустрэча з працамі якой захапляе, штурхае да многіх разваг. Як і вось гэты цыкл – 31 графічны ліст з серыі «Алфавіт».

Невялікія памерам рэпрадукцыі сабраны ў каталогу і аддрукаваны ў колькасці 300 экзэмпляраў. Поруч з кожнай літарай – вобраз старасвецкага чалавечка. Магчыма, з якога-небудзь старадаўняга часу. Мо з шаснаццатага ці сямнаццатага стагоддзя..? Мо з Італіі ці Іспаніі альбо з якой іншай еўрапейскай краіны… Строгія чорныя літары аддаюць усю прастору беламу лісту і таму чалавечку, чалавеку, які свядомасцю мастачкі атаясамляецца з А, Б, В, Г, Д, Е, Ж, З, К… Тут і смех, і іронія, гратэск; героі, паяднаныя з літарамі, блізкія да дзеяння, здаецца, вось-вось выскачаць у шырокую прастору. І будуць у гэтацй прасторы жыць новым, ужо сённяшнім жыццём. На некаторых малюнках – сустрэча, амаль дыялог, няхай сабе і маўклівы,  ужо двух герояў: Мужчыны і Жанчыны.

Адкрыцці Марыны Капілавай, якая ў сваім пошуку набыла ў галоўныя памагатыя выключную лаканічнасць, выступаюць надзвычайным прыцягненнем, магнетызуюць і спыняюць свядомасць, прымушаюць заставацца ў зачараванасці чорна-белых выяў. Мне падаецца, што работы графіка маглі б дапоўніць цэлы шэраг мастацкіх твораў з французскай, нямецкай, італьянскай літаратуры. Надзвычай гаваркія, красамоўныя, графічныя лісты, як гэта не дзіўна, застаюцца па-за часам, яны ілюструюць не гэтулькі канкрэтную гістарычную атмасферу, не гэтулькі магчымыя сюжэты, а хутчэй з’яўляюцца адбіткам думак і мар, сумненняў і трывог, што паўстаюць у розных творах, што дапаўняюцца чытацкімі ўяўленнямі.

«Алфавіт» – сведчанне таго, што ў графіка Марыны Капілавай ёсць сваё адметнае, толькі адной ёй прыналежнае, месца ў бясконцым свеце мастацтва. А што болей патрэбна для сапраўднасці?!.

Алесь Карлюкевіч

 

         

Прочитано 54 раз