Понедельник, 21 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

З Нясвіжа – у вялікі свет

  • Понедельник, 13 июля 2020 00:42
  • Автор  Сугучча

Падарожжа ў Нясвіж – гэта адкрыццё многіх і многіх персанажаў айчыннай гісторыі, знаёмства з адрасамі, дзе выпеставаны, выгадаваны слаўныя сыны і дочкі Беларусі.

Гэта пра Нясвіж заўважыў наступнае доктар філалагічных навук, прафесар Адам Іосіфавіч Мальдзіс: «…Гарады, як і дзяржавы, як і народы, перажываюць перыяды ўздыму і ўпадку, чаргуюцца ў сваёй вядучай ролі. На пачатку фарміравання беларускай народнасці, станаўлення дзяржаўнасці гарадамі-сталіцамі, цэнтрамі княстваў былі Полацк, Тураў, Гродна, потым гэтая роля перайшла да Навагрудка. На працягу XIV – XVIII стст. сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, супольнай літоўска-беларускай дзяржавы, з’яўлялася Вільня. Аднак, ужо ў XVI ст., з утварэннем Нясвіжскага княства і Радзівілаўскай ардынацыі, на беларускай зямлі з’явіўся «двайнік» «каранаванай» сталіцы – горад Нясвіж. На працягу трох з паловай стагоддзяў ён у той або іншай форме супернічаў з Вільняй, а потым нават з Варшавай. Роля Нясвіжа як другой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага была афіцыйна прызнана, зафіксавана ў дакументах: яго ўладальнікі Радзівілы атрымалі выключнае права на збіранне і захаванне ў замку дзяржаўнага архіва – так званай Літоўскай метрыкі. Радзівілы істотна ўплывалі на ўнутраную і знешнюю палітыку вялікага Княства Літоўскага, а затым і Рэчы Паспалітай, суседніх дзяржаў шляхам дынастычных шляхоў і дыпламатычных акцый».

Нясвіж, створаны, узвышаны Радзівіламі – гэта горад, старонка, багатая і на іншых знакамітасцяў. Мо хіба што імёны кагосьці з іх не так часта згадваюцца, як таго вартыя.

Як, прыкладам, Міхаіл Іеранім Бжастоўскі – граф, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, а пазней – і Расійскай імперыі, стараста мінскі, апошні чашнік вялікі літоўскі (з 1794 года), маршалак Завілейскага павета (1795), прадвадзіцель дваранства Віленскай губерні (1801 – 1805). І яшчэ – літаратар, драматург. Быў сярод паплечнікаў Тадэвуша Касцюшкі. Аўтар некалькіх драматычных твораў, сярод якіх – і рыцарская драма ў пяці актах, напісаная вершамі – «Рыцары Лебедзя».

У Казахстане добра вядома імя ўраджэнца Нясвіжа Адольфа Міхайлавіча Янушкевіча (нарадзіўся ў 1803 годзе). Сябра Адама Міцкевіча, ён пасля паўстання 1830 – 1831 гг. быў асуджаны да смяротнага пакарання, якое замянілі на пажыццёвую высылку ў Сібір. Канфіскавалі ўсю маёмасць, пазбавілі дваранста. Спярша адбываў пакаранне ў Табольску. А ў 1833 годзе быў пераведзены ў вёску пад Ішымам, на поўнач Казахстана. Янушкевічу ўдалося атрымаць з радзімы бібліятэку. Сябры, блізкія дасылалі з Беларусі і Польшчы перыёдыку. У 1841 г. наш зямляк пераехаў у Омск, паступіў на дзяржаўную службу. Шмат падарожнічаў па казахскіх стэпах, вывучыў казахскую мову. У 1846 годзе склаў «Дзённік паездкі ў Сібір», дзе ўтрымліваецца шмат звестак па гісторыі Казахстана. У 1856 годзе атрымаў дазвол вярнуцца ў Беларусь, дзе і памёр у 1857 годзе. У Казахстане ў гонар нашага зямляка названы вуліцы ў Астане і Алматы.У 1966 годзе ў Алматы на рускай мове пабачыла свет кніга А. Янушкевіча «Дзённікі і лісты з падарожжа па казаскіх стэпах».

Сярод ўраджэнцаў Нясвіжа – яшчэ адзін паўстанец 1830 – 1831 гг.: Вінцэнт Францішак Кучынскі (нарадзіўся каля 1808 г.). Дарэчы, ураднік. Разам з атрадам паўстанцаў дайшоў да Варшавы, у жніўні 1831 года прыняў удзел у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Пасля эміграваў, каб пазбегнуць пакарання. З 1834 па 1849 гг. атрымліваў грашовую дапамогу ад англійскага ўрада.

1849 – год нараджэння ў Нясвіжы пісьменніка Шомера (Нохема-Меера Шайкевіча). Яшчэ ў дзяцінстве ён пераехаў у Пінск. З 1876 года жыў у Вільні. Там і пачаў пісаць. Першыя раманы ўраджэнца Нясвіжа пабачылі свет надрукаванымі ў канцы 1880-х гадоў. У 1889 годзе Шомер эміграваў у ЗША. Творчыя здабыткі нясвіжчаніна можна параўнаць з сённяшнім плёнам літаратурнай дзейнасці Марыніных, Данцовых, Акуніных і іншых стваральнікаў папулярнага пісьменства. Вядома, што Шомер з’яўляецца аўтарам болей як 200 раманаў і аповесцяў, каля 50 п’ес, у якіх галоўнае месца займаюць любоўная інтрыга, дэтэктыўны сюжэт. У 1888 годзе з крытыкай творчасці Шомера выступіў Шолам-Алейхем. Але гэта толькі паспрыяла развіццю цікаўнасці да кніг раманіста. Памёр наш зямляк у Нью-Ёрку ў 1905 годзе.

Руская пісьменніца Любоў Міхайлаўна Белкіна (нарадзілася ў 1875 годзе) – таксама з ураджэнцаў Нясвіжа. З сям’і ўрадніка. У 1889 годзе паступіла ў Мінскую гімназію. Вучобу не завершыла – «па сямейных абставінах». Зарабляла на пражыццё прыватнымі ўрокамі. З 16 гадоў зблізілася з рэвалюцыйнай моладдзю Мінска. Арганізавала шэраг гурткоў, якія пасля сталі асновай мясцовай партыйнай арганізацыі – «Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі». Любоў Белкіна (па першаму мужу – Клячко) згадваецца ва ўспамінах памешчыка-рэвалюцыянера з Блоні Анатоля Восіпавіча Бонч-Асмалоўскага. У 1900 годзе рэвалюцыянерка пераехала ў Пецярбург. У 1906 годзе выступіла з вершамі ў зборніках «Песні рэвалюцыі» і «На раздарожы». Тады ж асобным выданнем пабачыла свет сатырычная «Быліна пра Іллю Мурамца і Салаўя-разбойніка». Нелегальна былі выдадзены зборнік рэвалюцыйных вершаў Л. Белкінай «Снежаньскія дні» (1907) і паэма «Лейтэнант Шмідт» (таксама – 1907). А ў паэтычгнай кнізе «Лясная лілія» (Масква, 1910 год) ужо знайшлося месца і інтымнай лірыцы, творам рэлігійнага характару. Былі ўключаны і пераклады вершаў польскай паэтэсы М. Канапніцкай. У 1912 годзе Любоў Міхайлаўна ўдзельнічала ў дабрачынным выданні «Колос ржи». У 1913 годзе рэдагавала некалькі нумароў палтаўскага часопіса «Труженик». З 1917 года жыла ў Туле, супрацоўнічала ў перыядычным друку. У Туле выдала раман «Рольф Май» і паэму «Буравеснік Дуарнена» (абедзве кнігі – у 1925 годзе). Памерла Л. Белкіна ў Маскве ў лістападзе 1944 г.

Рускі літаратуразнаўца, публіцыст, мастацтвазнаўца Іосіф Ісакавіч Бекер нарадзіўся ў Нясвіжы ў 1881 годзе. Закончыў Сімферопальскую гімназію. У 1920-1950-ыя гг. жыў і працаваў у Ленінградзе. Працаваў у газетах «Новая жизнь», «Ленинградская правда». Друкаваўся ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы, мастацтвазнаўчых і навуковых выданнях (часопіс «Звезда», «Труды Всероссийской Академии художеств» і інш.). Член СП СССР з 1942 года. Аўтар кніг «Борцы революционной печати» (1929), «Академия Художеств: исторический очерк» (1940, у суаўтарстве з С. Ісакавым, І. Бродскім), «Мицкевич в Петербурге» (1955). Адзін з галоўных накірункаў зацікаўленняў – жыццёвы і творчы лёс Адама Міцкевіча ў Расійскай імперыі, стасункі рускіх пісьменнікаў, літаратурных крытыкаў, перакладчыкаў з Міцкевічам. Гэтай тэме прысвяціў шэраг артыкулаў, надрукаваных у часопісе «Звезда», калектыўных зборніках «Литература славянских народов» (Ленінград, 1956, выпуск першы), «Адам Мицкевич в русской печати» (Масква, Ленінград, 1957) і інш выданнях. Частка работ засталася ў рукапісах і захоўваюцца ў Архіве Паўночна-Заходняй Федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі ў Санкт-Пецярбургу. Дачка І.Беккера – М.І. Беккер (1920 – 2010), вядомая руская перакладчыца англійскай літаратуры, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (у т.л. ваявала на 2-м Беларускім фронце).

Нясвіжскі раён – радзіма беларускага дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН Беларусі Антона Мартынавіча Платуна (нарадзіўся ў лістападзе 1896 года). У 1927 – 1929 гг. ён рэдагаваў часопіс «Профдвижение Белоруссии». Пасля ў 1929 – 1933 гады займаў пасаду наркама асветы БССР. Быў на пратыйнай рабоце ў Заходняй Сібіры. Рэпрэсіраваны ў 1937. У 1938 годзе акадэміка А.М. Платуна расстралялі.

Нясвіж, нясвіжская старонка – радзіма не толькі пісьменнікаў і палітыкаў, але і гісторыкаў і краязнаўцаў. З вёскі Студзёнка (нарадзіўся ў 1946 годзе) – Георгій Фёдарвіч Шапавал. Кандыдат гістарычных навук, даследчык эканамічнай гісторыі Беларусі. У Гусаках у 1940 годзе нарадзілася Аляксандра Мікалаеўна Гесь (памерла ў 2011). Вядомы архівіст. Менавіта дзякуючы яе высілкам апублікаваны многія раней невядомыя архіўныя дакументы, што праліваюць святло на даўно забытыя падзеі палітычнай, сацыяльнай гісторыі нашай Айчыны. У нясвіжскіх Аношках у 1954 годзе нарадзіўся кандыдат гістарычных навук Валерый Міхайлавіч Мацэль. Вядомасць займелі яго працы па пытаннях знешняй палітыкі Беларусі, праблемах развіцця двухбаковых адносін нашай краіны з дзяржавамі Азіі. Відаць, часам і іх, згаданых гісторыкаў, імёны стануць старонкамі Энцыклапедыі Нясвіжскай Памяці.

 

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 94 раз