У Гістарычнай майстэрні імя Л. Левіна цяпер адкрытая для прагляду выстава «Халакост у гісторыі маёй сям’і», арганізаваная асацыяцыяй Kultur- und Bildungsprojekte e.V (KuBiPro) (Берлін) і «Майстэрняй прадпрымальніцкіх навыкаў і эфектыўных практык устойлівага рэгіянальнага развіцця» (Мінск у супрацоўніцтве з партнёрам з Беларусі, Польшчы і Расіі) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў ФРГ. Фільмы, калажы, інсталяцыі былі падрыхтаваныя падчас летняй школы маладымі людзьмі з розных краін свету.
Кожны арт-аб’ект выставы распавядае рэальную гісторыю жыцця людзей, якія сутыкнуліся з генацыдам падчас Другой сусветнай вайны. Часта пра сваіх блізкіх распавядаюць іх нашчадкі – дзеці, унукі, праўнукі. Міні-фільм Іллі Вараб’я (Беларусь) прысвечаны гісторыі дзяўчынкі Эстэр Левінай і мястэчка Іўе, яе цудоўнаму ратаванню і сустрэчы са збавіцельніцай праз 62 гады. Польскія студэнты Павел Маслоўскі і Матэвуш Чаркоўскі запісалі расповед прадстаўніцы сям’і Кшывіцкіх, якія 1,5 года хавалі сям’ю Трахтэнбергаў з Гродна і атрымалі пасля вайны ордэн «Праведнікаў народаў свету». Дзмітрый Антохін (Расія) прадстаўляе архіўныя здымкі і відэа «Ты ніколі не даведаешся, як памерла твая мама…» У фокусе яго ўвагі – лёсы Уладзіміра Шарлота і яго маці Веры Левінай, трагічна раз’яднаных акупацыяй.
Глыбока сімвалічныя калажы і інсталяцыі выставы заклікаюць задумацца аб прыродзе гвалту, не паўтараць страшных памылак мінулага.
Выстава «Халакост у гісторыі маёй сям’і» будзе працаваць да 5 снежня 2020 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Сухая, 25. Для папярэдняга запісу на экскурсію звяртацца Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Юлія Алейчанка