Понедельник, 19 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Валянцін са сваёй Валянцінаю  

  • Четверг, 16 июля 2020 16:22
  • Автор  Сугучча

Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018.  

Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней выдаць дэбютную кнігу. Тут жа маем справу з плёнам пятнаццацігадовай творчай дзейнасці. Пры такім раскладзе заканамерна чакаць у адным выданні твораў досыць рознага мастацкага ўзроўню. Але гэта не зусім так…

Відавочна, што ў зборніку «Наступны прыпынак» абсалютна няма вучнёўскіх, слабых твораў. Часам можа давацца ў знакі адно што гіпербалізацыя пачуццяў лірычнага героя – ды і гэта збольшага справу густу, бо паэзія Алеся Замкоўскага ў аснове сваёй рамантычная. Рамантычная па-багдановічаўску:

 

 Асцярожнымі, дрыготкімі

радкамі

намалюю карабель надзеі

і насуперак зіме

яго скірую

да сузор’я

Вашай

прыгажосці.

 

Ці па-караткевічаўску:

 

Адплывае паэт

на старэнькім, парэпаным чоўне,

толькі ўслед з абразоў

палымяныя вочы гараць.

 

У сусвеце паэта ёсць светлы вобраз каралевы, музы, святога Валянціна з яго Валянцінаю, амаль казачныя дэкарацыі гарадскіх пейзажаў і пакояў. Імпрэсіянісцкімі фарбамі эмоцый малюе ён настроі і дэталі:

 

госці знікнуць

вечар выступіць

з-за кутоў на зорных вуліцах

лёгкай коўдрай паімжыстаю

да акна твайго прытуліцца

на якім сярод гарбатнікаў

цукру печыва і сочыва

бы закладка у нататніку

лыжачка ляжыць пяшчотная

 

Стройная і форма паэтычнага выказвання. Алесь Замкоўскі выдатна валодае майстэрствам лаканічнасці паэтычнага радка:

 

пад коўдрай адной

нябеснай

на прасціне адной

марской

мне ніколі не будзе цесна

з табой

 

Аднак не толькі чароўны свет рамантычнага кахання ёсць у зборніку. Часам гэта вершы, народжаныя сутыкненнем з жорскай рэчасінасцю, расчараваннем, якія паэт цяжка перажывае. Адсюль – вобразы халодных сцен, нядобрых сноў, смерці ментальнай і фізічнай.

У раздзеле «Між глухіх сцяжын» шмат лірыкі глыбока філасофскай. Заўважным і ў нейкім сэнсе праграмным бачыцца верш «Пілігрымы», дзе аўтар разважае пра зямны шлях свайго пакалення:

 

Мы едзем, мы едзем

да сіняга мора,

да белых вяршынь.

Мы едзем.

Зялёныя сцены.

Іржавыя колы

рыпяць у балотах

глыбокіх, як неба, сцяжын

і клічуць вяртання Іова,

прыходу Міколы.

Мы правім наперад,

і ловім свабоднай рукой

чарніцы,

і кормім адно аднага,

і шкадуем

бацькоў,

што ляжаць пад крыжамі

за чорнай ракой.

 

Прыходзіць паэт і да філасофскай шматзначнасці хайку, прадстаўленых у апошнім аднайменным раздзеле зборніка.

Свет паэзіі Алеся Замкоўскага неардынарны і яскрава індывідуальны. Яго вершы народжаны пераасэнсаваннем шматлікіх культурных кодаў і літаратурных традыцый. Гэта паэзія для інтэлектуалаў, гэта паэзія для «дзяцей вуліцы», гэта паэзія для кожнага, хто шукае. Сябе, каханне ці выйсце з бясконцай светлай тугі.

 

 

Юлія Алейчанка

 

 

 

 

Прочитано 113 раз Последнее изменение Четверг, 16 июля 2020 16:22
Другие материалы в этой категории: « Тым, хто шукае Эпоха ў партрэтах »

Публикуется в ...

  • У пошуках свабоды 
    У пошуках свабоды  Васіль Грыно – мастак, які тонка адчувае неабходнасць свабоды творчасці. Нарадзіўся Васіль ў Мінску, вырас у Рэчыцы, у 20 гадоў…
  • Каталог гісторый
    Каталог гісторый Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі…
  • Эпоха ў партрэтах
    Эпоха ў партрэтах Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме…
  • Валянцін са сваёй Валянцінаю  
    Валянцін са сваёй Валянцінаю    Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018. Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней…
  • Тым, хто шукае
    Тым, хто шукае Ілля Сін. Libido. Мінск, Кнігазбор, 2018. Помніцца, аўтар кнігі загадзя папярэджваў прагных чытачоў: у «Libido» вельмі мала пра цялеснае жаданне.…