Вторник, 20 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Гомель і Краснадар пасябравалі праз слова

  • Вторник, 15 сентября 2020 10:43

На Гомельшчыне з'явіцца помнік фізікам і лірыкам.

Паўднёва-ўсходні рэгіён Беларусі стаў месцам прыцягнення перадавой пісьменніцкай супольнасці. Тут прайшоў ХV міжнародны фестываль «Славянскія літаратурныя Дажынкі», а таксама чацвёрты міжнародны форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці «Слова». 

На працягу трох дзён больш за 200 прафесійных пісьменнікаў і пачынаючых паэтаў, празаікаў, драматургаў сталі ўдзельнікамі насычанай фестывальнай праграмы. У межах падрыхтоўкі да сёлетніх «Літаратурных Дажынак» на Гомельшчыне прайшоў конкурс мастацкіх твораў, на які было даслана больш як 2300 работ. Падчас літаратурных майстар-класаў, якія сталі часткай праграмы «Славянскіх літаратурных Дажынак», для фіналістаў форуму правялі падрабязны разбор твораў.

Дарэчы, удзельнікамі маштабнага свята мастацкай творчасці, акрамя айчынных майстроў слова, сталі пісьменнікі з Расіі і Украіны. Прычым, напрыклад, расійскія калегі і партнёры прыехалі не толькі расказаць аб сваіх творчых дасягненнях і падзяліцца напрацоўкамі, але і падпісаць новыя дамовы аб супрацоўніцтве.

— За апошнія гады мы рэалізавалі мноства сумесных праектаў, — адзначыла старшыня Краснадарскага аддзялення саюза пісьменнікаў Расіі Святлана Макарава-Грыцэнка. — Самае галоўнае, што расце цікавасць да беларускай літаратуры і ў нашай старонцы. Трэба адзначыць, што сумесна выдадзеныя зборнікі беларускіх і краснадарскіх пісьменнікаў знайшлі чытача як у Гомельскай вобласці, так і ў Краснадарскім краі.

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны прайшла творчая сустрэча пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны з выкладчыкамі і студэнтамі. Госці расказалі аб уласнай творчасці, літаратурным жыцці ў сваіх рэгіёнах. Падчас сустрэчы паступіла і цікавая прапанова: увекавечыць у Гомелі памяць знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Маўра і яго сына Фёдара Фёдарава — заснавальніка школы беларускай фізікі. Своеасаблівы агульны помнік фізікам і лірыкам, настаўніцкаму слову і навуцы.

Святочныя пляцоўкі «Славянскіх літаратурных Дажынак» разгарнуліся як у абласным цэнтры, так і на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Асаблівую ўвагу ўдзельнікаў свята звярнулі на сябе шматлікія творчыя сустрэчы, выставы, аўтограф-сесіі і майстар-класы. На фестывальных пляцоўках ганаровыя госці правялі таксама прэзентацыі сваіх новых кніг.

Арганізатарам свята па-ранейшаму выступіла Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Варта адзначыць, што за 15 гадоў існавання арганізацыі, з-пад пяра пісьменнікаў-жыхароў Гомельшчыны выйшла звыш 550 кніг. Прычым шмат якія творы былі не толькі прызнаныя грамадскасцю, але і атрымалі высокую ацэнку як у Беларусі, так і за яе межамі. За час існавання абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі арганізавала і правяло 95 літаратурных конкурсаў.

— Пісьменнік найперш павінен быць прафесіяналам, а гэта няпроста, талент — гэта сур'ёзная праца. Без таленту і напружанай працы над словам не адбудзецца ніякая кніга, яна не закране сэрца чытача і, па сутнасці, застанецца па-за літаратурай, — падкрэсліў старшыня Гомельскага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. — Безумоўна, задача пісьменніка заключаецца, перш за ўсё, у стварэнні высокамастацкіх твораў, і ў гэтым плане нашаму аддзяленню ёсць чым і кім ганарыцца.

Ад імя кіраўніцтва Гомельшчыны ўдзельнікаў 15-га міжнароднага фестывалю «Славянскія літаратурныя Дажынкі» і 4-га міжнароднага форуму маладых літаратараў «Слова» вітаў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Ён падзякаваў літаратарам за адданасць творчай справе.

— Гомельская зямля заўсёды славілася талентамі. Пісьменніцкая сям'я пастаянна знаходзіцца ў пошуках свайго, асаблівага, робіць унёсак у захаванне мясцовых традыцый і роднай мовы. Упэўнены, што межы і жанры конкурсаў і фестываляў у далейшым будуць толькі пашырацца, — адзначыў Уладзімір Прывалаў.

У якасці ацэнкі вынікаў літаратурнага года адбылося ўзнагароджанне пісьменнікаў і паэтаў, удзельнікаў «Славянскіх літаратурных Дажынак», памятнымі медалямі імя Манефы Гомельскай ад Гомельскай епархіі і імя Кірылы Тураўскага ад Саюза пісьменнікаў Беларусі. Акрамя таго, шэсць літаратараў сталі лаўрэатамі літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага.

Наталля Капрыленка, фота аўтара

Крыніца: Звязда

Прочитано 609 раз

Публикуется в ...

  • У пошуках свабоды 
    У пошуках свабоды  Васіль Грыно – мастак, які тонка адчувае неабходнасць свабоды творчасці. Нарадзіўся Васіль ў Мінску, вырас у Рэчыцы, у 20 гадоў…
  • Каталог гісторый
    Каталог гісторый Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі…
  • Эпоха ў партрэтах
    Эпоха ў партрэтах Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме…
  • Валянцін са сваёй Валянцінаю  
    Валянцін са сваёй Валянцінаю    Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018. Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней…
  • Тым, хто шукае
    Тым, хто шукае Ілля Сін. Libido. Мінск, Кнігазбор, 2018. Помніцца, аўтар кнігі загадзя папярэджваў прагных чытачоў: у «Libido» вельмі мала пра цялеснае жаданне.…