Версия для печати

Касмічны пілігрым

  • Воскресенье, 15 сентября 2019 12:16
  • Автор  Сугучча

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выставу Аляксандра Кішчанкі «Касмічны пілігрым». Назва вельмі ўдала раскрывае характар таленту мастака. Творца, які мысліў шырокімі метафарамі-абагульненнямі, вядомы найперш як стваральнік манументальных твораў. Яго «Габелен стагоддзя» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, а габелен «Чарнобыль» знаходзіцца ў будынку ААН.

Выстава дэманструе станковы жывапіс майстра апошніх дваццаці гадоў яго жыцця: шматфігурныя кампазіцыя, партрэты, нацюрморты. Вострая сацыяльная праблематыка, пошук гармоніі ў свеце, пераасэнсаванне біблейскіх і міфалагічных матываў – характэрныя рысы прадстаўленых палотнаў. Гледачы сустрэнуць як папулярныя хрэстаматыйныя працы, так і творы, якія раней не дэманстраваліся шырокай публіцы. Сярод іх – апошняя праца Аляксандра Кішчанкі – «Вайна сусветаў».

Уласную творчую манеру пабудовы мастацкай прасторы мастак назваў «усяленскім рэалізмам». І сапраўды – у яркіх і часта чыстых, незмяшаных колерах мастака адлюстраваны людзі з розным колерам скуры, разрэзам вачэй, сімвалы сусветных рэлігій і міфалагічных сістэм. Безумоўна, увагу наведвальнікаў прыцягне постапакаліптычная, гратэскная карціна «Цемрашалы», якая напаўняе вядомы сюжэт «Тайнай вячэры» Леанарда да Вінчы яшчэ больш трывожным, нават злавесным сэнсам. Прысутнічаюць у зборы партрэты і міфічнага Усясвету, і хрысціянскага апостала… Не абыякавы быў Аляксандр Кішчанка і да жаночай натуры, падаючы яе зноў-такі ў незвычайных, сімвалічных інтэр’ерах.

Выстава працягнецца да 20 кастрычніка.

 

Юлія Алейчанка

Прочитано 158 раз Последнее изменение Воскресенье, 15 сентября 2019 12:47
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии