Версия для печати

Каталог гісторый

  • Четверг, 06 августа 2020 16:00
  • Автор  Сугучча

Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі 16 найбольш знакавых вулічных арт-аб’ектаў – і перамога заслужана дасталася беларусу! Выяўляецца, што гераіня карціны – рэальная дзяўчына, якая жыве ў Мінску. У гэтым – уся сутнасць таленту Яўгена Сосюры (Mutus’а): ён пераасэнсоўвае рэчаіснасць, натхняецца рэальнымі персанажамі і матывамі, перамяшчаючы іх у вобласць міфалогіі, сімвала, фантазіі. Сучасная дзяўчына праз асабістыя гаджэты звязаная з сусветнай павуцінай. І пры гэтым яна не перастае быць мудрай Мокаш, што сплятае лёсы і дае пачатак новаму жыццю…

Мастак з’яўляецца і аўтарам першага легальнага мурала ў родным Пінску, і выканаўцам многіх дзяржаўных і прыватных замоў. І гэта ўсё пры тым, што Яўген – творца-самавук: асновы малюнка былі засвоены ім у дзіцячай мастацкай школе, а далей – самаразвіццё і выпрацоўка ўласнага непаўторнага стылю. Mutus прызнаецца: своеасаблівым натхняльнікам і матыватарам для яго стаўся брытанскі андэграўндны мастак Banksy. А фільм «Выхад праз сувенірную краму» пераканаў яго ў ідэі сур’ёзна займацца жывапісам.

Працы Я. Сасюры дасціпныя, добрыя, часам іранічныя. Яўген імкнецца да зразумелай сюжэтнасці сваіх муралаў. Дзяўчына ў вышыванцы палівае дрэва на зямным шары ў мініяцюры, да падэшвы кедаў гараджаніна прыляпіўся той самы шчаслівы квіток... У галерэі стрыт-арту і карцін на палотнах мастака – і фотарэалізм, і сюр, і абстракцыя. Аднак аб’ядноўвае карціны Яўгена нязменны гуманістычны пасыл. Яго творы – нібы ілюстрацыі да кнігі гісторый. Маіх, вашых, нашых агульных, вядомых і дарагіх.

 

Юлія Алейчанка

Прочитано 118 раз