Среда, 03 06 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

55 гадоў вядомаму філакартысту Уладзіміру Ліхадзедаву

  • Четверг, 26 марта 2020 09:20

Споўнілася 55 гадоў вядомаму калекцыянеру старых паштовак, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміру Ліхадзедаву.

26 сакавіка 2020 года на календары беларускай культуры – сімпатычная дата, звязаная з вядомым у Беларусі і за яе межамі філакартыстам. Лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміру Аляксеевічу Ліхадзедаву – 55 гадоў.

Дзясяткі выставак старых паштовак з яго калекцыі, круглыя сталы, навукова-практычныя канферэнцыі, самыя розныя мерапрыемсты, дзе старая паштоўка расказвала пра Беларусь, розныя часіны ў яе гісторыі, – гэтыя і многія іншыя ініцыятывы характарызуюць творчы складнік жыцця таленавітага, удумлівага шукальніка памятак гісторыі. Уладзімір Ліхадзедаў выдаў амаль 30 кніг, якія пазначаны адной серыяй – «У пошуках страчанага». На старонках газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», Голас Радзімы», іншых перыядычных выданняў выйшлі літаральна сотні публікацый калекцыянера, краязнаўцы.

Па старонках філакартычных кніг, альбомаў, складзены У. Ліхадзедавым, можна адкрываць лёсы класіка беларускай і польскай літаратуры Адама Міцкевіча, прайсці адрасамі, якія звязаны з ушанаваннем памяці пра легендарнага Тадэвуша Касцюшку – і ў Беларусі, і ў свеце. Многія выданні філакартыста з’яўляюцца літаральна гісторыка-краязнаўчымі падручнікамі, што дапамагаюць адкрыць невядомыя старонкі гісторыі нашай Айчыны.

Зараз Уладзімір Ліхадзедаў са сваімі творчымі гісторыка-краязнаўчымі праектамі намінаваны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Мікола Берлеж

Крыніца фота: Catholic.by, Віктар Ведзень

Прочитано 515 раз