Воскресенье, 31 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Інсітнае мастацтва Антаніны Маісеевай

  • Четверг, 26 марта 2020 15:23

Мінскае выдавецтва «БудМедыяПраект» выпусціла даволі прыкметны для інсітнага мастацтва Беларусі альбом Антаніны Маісеевай «Жыццё ў карцінках».

У кнізе, якая прадстаўляе вялікую колькасць рэпрадукцый віцебскай мастачкі Антаніны Маісеевай, знайшлося месца і ўспамінам, і вершам. Кніга ўкладзена руплівай даследчыцай інсітнага мастацтва Людмілай Вакар. Рэцэнзентамі выдання выступілі доктар мастацтвазнаўства Я. М. Сахута, доктар мастацтвазнаўства В. Ф. Шаура.

Кніга ўяўляе сабой цікавае, багатае на адкрыцці віртуальнае падарожжа ў свет, які блізкі і зразумелы Антаніне Маісеевай, мастацкае і прыватна-чалавечае асэнсаванне гэтага свету. Як эпіграф да альбома і, магчыма, увогуле да ўсёй творчасці віцебскай інсітніцы гучаць наступныя словы самой Антаніны: «Кожны чалавек у думках час ад часу вяртаецца да свайго мінулага. І чым болей яно сыходзіць, тым часцей вяртаешся да яго. Перад табой, як у кінастужцы, мільгаюць карцінкі твайго жыцця. Самыя запамінальныя і яркія. Гады назапасілі шмат гэтых «карцінак», і вось гэта проста нельга змясціць у памяці і душы. Трэба падзяліцца гэтым багаццем».

Цэлы шэраг работ Антаніны Маісеевай прысвечаны беларускім літаратарам: «Паэт Давіл Сімановіч – пясняр зямлі Віцебскай», «Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін», «Васіль Быкаў. Успаміны аб вайне», «Светы Уладзіміра Караткевіча»… Антаніна Маісеева, каментуючы гэты накірунак у сваёй творчасі, прызнаецца: «Да мяне можа нечакана прыйсці вобраз ці сюжэт не толькі з жыцця, але і з літаратуры, нашай гісторыі. Ён «просіцца», каб я напісала яго. І я пішу».

 

Кастусь Ладуцька

Ілюстрацыя: «Сустрэча з Бэлай на мосце. Віцебск» Антаніна Маісеева

 

Прочитано 480 раз