Суббота, 05 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

BelBookChallenge да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча запускае Нацыянальная бібліятэка Беларусі

  • Пятница, 30 октября 2020 01:11

З 17 кастрычніка да 27 снежня ўдзельнікі бліжэй пазнаёмяцца з сучаснай беларускай літаратурай, чытаючы творы па 12 тэмах, пад якія падыходзяць дзясяткі кніг. І ў тым ліку — творы Уладзіміра Караткевіча. 

Кнігі павінны належаць беларускім аўтарам або быць перакладзенымі на беларускую мову. У спісе тэм — кні­ га, намініраваная на літаратурную прэмію, кніга, якую параіць бібліятэкар, антыўтопія ў беларускіх дэкарацы­ ях, твор, дзе фігуруе Кастусь Каліноўскі, кніга пра неўзаемнае каханне мужчыны да жанчыны, твор з героем дысідэнтам, зборнік паэзіі верлібраў, выданне з  пера­ важна белай вокладкай, зборнік любоўнай лірыкі, кні­ га, што падабалася ў дзяцінстве, пераклад замежнай класікі і пераклад з рускай мовы.

Пачаць чэлендж можна ў любы дзень, а прытрымлі­ вацца спіса — у любой паслядоўнасці. Пасля прачы­ тання кожнай кнігі трэба пакінуць водгук на яе ў са­ цыяльных сетках (УКантакце, Facebook або Instagram) з хэштэгам #BelBookChallenge. Як адзначаюць аргані­ затары, рэцэнзіі будуць публікавацца на старонках Нацыянальнай бібліятэкі ў сацсетках, а найлепшыя чытацкія водгукі з’явяцца ў канцы чэленджа ў вы­ глядзе асобнай падборкі. Акрамя таго, на працягу ўсёй акцыі будуць складацца падборкі рэкамендацый па кожнай з тэм. Самых актыўных удзельнікаў чакае прыз ад бібліятэкі.

Яўгенія Шыцька

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 373 раз