Суббота, 05 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рабочыя сустрэчы. Пісьменнік – кніга – чытач

  • Четверг, 29 октября 2020 16:45

У Выдавецкім доме «Звязда» адбылася сустрэча кіраўніцтва выдавецтва з старшынёю Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланай Быкавай.

Размова ішла пра распаўсюджванне мастацкай кнігі ў бібліятэках і школах Міншчыны. Святлана Быкава выказала меркаванне, што запатрабаванасць мастацкай літаратуры сучасных пісьменнікаў шмат вышэй, чым распаўсюджваюць кнігавыдаўцы, іх маркетынгавыя службы. Часам прычынай таго, што кнігі не даходзяць да чытача, з’ўляюцца іх высокі кошт, а таксама адсутнасць патрэбных сродкаў у аддзелаў культуры і адукацыі на месцах – у раёнах. І дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, і намеснік дырэктара Юлія Дашкевіч выказаліся адносна неабходнасці правядзення шырокай абласной акцыі ў Мінскай вобласці па падтрымцы ў рэалізацыі кніг пісьменнікаў Міншчыны за кошт прыцягнення пазабюджэтных сродкаў. І кнігавыдаўцы, і кіраўнік пісьменніцкага аддзялення выказалі спадзяванне, што Мінскі аблвыканкам падтрымае гэты арганізацыйны і творчы праект. 

На сустрэчы размова ішла і пра іншыя аспекты супрацоўніцтва, пра найболей важкія тэматычныя абсягі ў дачыненні да кнігавыдання. 

 

Сяргей Шычко

Прочитано 375 раз