У межах Дня беларускага пісьменства ў раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды вёскі Варацэвічы 1 верасня 2018 г. адбыўся круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго».
Арганізатары — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Іванаўскі райвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Відэатрансляцыя круглага стала ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на афіцыйным канале.