Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Музыка і слова. «Мой Багдановіч» у Музеі гісторыі беларускай літаратуры

  • Вторник, 12 января 2021 10:46

21 студзеня 2021 года ў 19.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае мерапрыемства «Мой Багдановіч», падрыхтаванае сумесна з Літаратурным тэатрам «Слова» пад кіраўніцтвам Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай.

У 2021 годзе спаўняецца 130-год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які, пражыўшы ўсяго 25 гадоў, пакінуў нам багатую паэтычную спадчыну. У сваёй кнізе эсэ «Мой трыглаў» літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша ў адзін рад заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам ставіць імя Максіма Багдановіча.

Сёння творы М. Багдановіча набываюць новае, надзвычай актуальнае гучанне. У выкананні ўладальніцы медаля Францыска Скарыны, майстра мастацкага слова Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай і спецыяльнага прызёра фестывалю «Неўскія купалы», аўтара і выканаўцы Алены Маслоўскай прагучаць творы Максіма Багдановіча, а таксама паэтычныя і музычныя рэфлексіі Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Алега Лойкі, Яўгена Глебава, Ігара Паліводы, Уладзіміра Мулявіна. Падчас мерапрыемства артысты выканаюць жанравыя беларускія народныя песні (матуліны песні).

 

Дата правядзення: 21.01.2021 г.

Білеты можна набыць у касе музея.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Тэл. для даведак і заказ квіткоў:  (017) 395-44-47; +375(44) 707-10-76 (А1)

Прочитано 1190 раз