Суббота, 06 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Нефрытавая чара і гліняны збан»: Кітайская народная казка па-беларуску

  • Суббота, 19 декабря 2020 12:22

Накладам 1000 экзэмпляраў пабачыла свет у перакладзе на беларускую мову кітайская народная казка «Нефрытавая чара і гліняны збан». Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» адкрыла ёй кніжную серыю «Паветраны змей».

Перакладчыкі – Вераніка Карлюкевіч і Алесь Карлюкевіч. Заўважым, што пераклад здзейснены з арыгінала. Кітайскія народныя казкі і раней выдаваліся ў пераўвасбленні на беларускую мову. Але іх выданні ажыццяўляліся ў перакладзе з рускай мовы. Так часта бывае ў справе мастацкага перакладу.  

Кітайская казка, канешне ж, адрозніваецца ад казак славянскіх народаў. Тут і іншая філасофія, і іншыя мастацкія сімвалы. Часам нават падаецца, што кітайскія казкі варта чытаць і дарослым людзям. «…Нават самыя таленавітыя, але балбатлівыя, яны страчваюць павагу людзей і ўвесь свой аўтарытэт, становяцца падобнымі да звычайнага і нікому не цікавага глінянага збана. Да таго ж – без дна. І не чара, і не збан… назад ужо не вярнуцца. Ніхто больш не верыць…»

Аўтарам выключна цікавага, прыгожага мастацкага афармлення кнігі з’яўляецца кніжны графік Вікторыя МАРУС. У «Адукацыі і выхаванні» збіраюцца прадоўжыць серыю «Паветраны змей». І ўжо зараз ідзе праца над афармленнем і падрыхтоўкай да выдання перакладу чарговай кітайскай народнай казкі.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 806 раз