Понедельник, 01 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Празрыстая крыніца»: беларускія старонкі казахскага часопіса

  • Пятница, 22 января 2021 11:55

Добрая навіна прыйшла з Алматы (Казахстан). Кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева паведамляе, што ў першым, студзеньскім, нумары дзіцячага часопіса «Мелдзік булак» («Празрыстая крыніца») – беларуская публікацыя. 

Казахскі дзіцячы пісьменнік і перакладчык, доктар філалагічных навук Нурдаулет Акыш пераўвасобіў на казахскую мову казку Алеся Карлюкевіча «Пясочнае мора», якая расказвае пра ваколіцы старажытнага Міра, пра Карэліцкі край. У зваротным перакладзе з казахскай назва твора гучыць наступным чынам: «Дзед Лівень».

Творы беларускай дзіцячай літаратуры ў Казахстане добра ведаюць у новых перакладах Уміт Тажкен, Райхан Мажэнкызы – на казахскую мову, Авут Масімаў – на уйгурскую (як вядома, у Казахстане працуюць і школы з уйгурскай мовай навучання, развіваецца ўйгурская нацыянальная літаратура).

Беларуская дзіцячая літаратура прадстаўлена і ў альманаху «Казахстан – Беларусь», які напрыканцы мінулага года пабачыў свет у Алматы. 

Сяргей Шычко

Прочитано 820 раз