12 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягнецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі «Сны самотнага дзьмухаўца».
Пра Ажэшку без пафасу — як пра чалавека, а не бронзавы бюст.
12-га чэрвеня а 18-й — лекцыя другая: «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца»
Май 1856-га — 1860-я: ад першых баляў да першых твораў
Калі ў канцы 1857 года, відавочна, недзе ў першай палове снежня, пры ранішняй гарбаце мама, пані Францішка, у прысутнасці бабкі, Альжбеты Каменскай, і айчыма, Канстанціна Відацкага, паведаміла Элізе, што пан Гліндзіч, сівавалосы, разумны, сур’ёзны, паважаны Антоній Гліндзіч збіраецца сёння ж прасіць яе рукі для Пятра Ажэшкі, брата сваёй жонкі Тэадоры, і спытала ў дачкі, ці хоча яна выйсці замуж за Пятра, што адказала тады Эліза? Адказала: «Так». Але… «Бяда таму, хто не навучыцца зазіраць у самога сябе…»
- Чаму Пётр Ажэшка падабаўся Элізе «больш, чым паны Х, Y, Z»?
- Гульня інстынкту і пачуцця — 1:0 на карысць першага.
- Пётр і Эліза ў акалічнасцях «стычнёвай буры».
- Першы канкурэнт і калега: што мог расказаць шэры кот?
- Этычныя памылкі №№ 1, 2, 3: не «дзекабрыстка», разводка, не гаспадыня маёнтка.
Псіхафізіялагічныя аспекты першых жыццёвых памылак пісьменніцы і сёе-тое пра спосаб даведацца пра яе нешта большае ў адсутнасць крыніц.
Сустрэчы запланаваны на кожную сераду ў чэрвені і ліпені.
Расклад лекцый на чэрвень:
19-га чэрвеня а 18-й — лекцыя трэцяя: «Каханне першае і апошняе».
26-га чэрвеня а 18-й — лекцыя чацвёртая: «Бізнес-пані».
Сачыце за падрабязнымі анонсамі на партале «Сугучча» і афіцыйнай старонцы часопіса «Маладосць»