Суббота, 06 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Туркменістан: Скарачэнне тыражоў друкаваных выданняў  

  • Суббота, 09 января 2021 23:32

Час пандэміі, стан нацыянальных эканомік накладае сваю пячатку на сітуацыю з друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі. Паўсюль падаюць тыражы традыцыйных медыя.  

У Туркменістане з 1 студзеня 2021 года газеты і часопісы ў большасці сваёй пераходзяць на выпуск толькі ў электронным фармаце. Альбо – паралельна зусім з невялікім папяровым накладам, каб задаволіць тыя сацыяльныя групы насельніцтва, якія не карыстаюцца альбо меней актыўна карыстаюцца інтэрнэтам. Напрыклад, часопіс «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура»), які да нядаўняга часу меў наклад да 17 000 – 20 000 экзэмпляраў, зараз па падпісцы ў друкаваным выглядзе будзе паступаць толькі пенсіянерам. Зусім нядаўна тыражы літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў у Туркменістане ўражвалі – і часопіса «Гарагум» («Каракум»), і газеты «Эдэбіят ве сунгат» («Літаратура і мастацтва»), і іншых выданняў. Цяпер гэта застаецца ў мінулым.

Падобныя тэндэнцыі назіраюцца і ў іншых постсавецкіх краінах. На гэтым фоне можна заўважыць, што сітуацыя з друкаванымі медыя ў Беларусі адносна стабільная.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 812 раз