Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі свой свет.
Выстава знаёміць з традыцыйнай беларускай хатай, яе падзелам на часткі, а таксама са святамі і звычаямі беларусаў, з сямейна-абрадавымі і хрысціянскімі традыцыямі.
На экспазіцыі можна ўбачыць і адчуць дыялог з мінулым і сучасным, з эстэтычным светам, таму што жыллё – адзін з важнейшых сімвалаў культуры. Са словам «хата» можна суаднесці ўсе важнейшыя катэгорыі выяў свету ў свядомасці чалавека.
Хата – месца, куды мы заўсёды імкнемся. Для многіх гэта не проста пакоі, злучаныя калідорам, гэта наша абарона ад знешняга свету. Гэта наша сэрца, наша сям’я.
Літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя «Мова хаты» будзе дзейнічаць да 21 студзеня 2021 года.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
Кошт:
для сям’і (да 5 чалавек) – адзіны ўваходны квіток – 5 руб.
школьнікам, навучэнцам, студэнтам – 1,5 руб.
дарослым – 3 руб.
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.