Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Віншаванні пісьменніку і кнігавыдаўцу Алесю Бадаку

  • Понедельник, 01 марта 2021 13:07

55 гадоў споўнілася аднаму з вядучых сучасных беларускіх пісьменнікаў – паэту, празаіку, літаратурнаму крытку, перакладчыку, публіцысту Алесю Бадак. 

Нарадзіўся пісьменнік 28 лютага 1966 г. у вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна, на Берасцейшчыне.

Закончыў філалагічнгы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990). У 1984 – 1986 гг. служыў ва Узброеных сілах Савецкага Саюза. Працаваў у Саюзе пісьменнікаў Беларусі – пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры. У 1991 – 2001 гг. – рэдактар аддзела, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка». У 2001 – 2002 – рэдактар аддзела часопіса «Полымя». У 2002 – 2009 гг. – адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». У 2009 – 2014 гг. – першы намеснік дырэктара РВУ «Літаратура і Мастацтва» – галоўны рэдактар часопіса «Нёман», намеснік дырэктара РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» – галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014 – 2015 гг. – намеснік дырэктара РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» – галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

З 2015 г. Алесь Мікалаевіч Бадак – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Пачынаў Алесь Бадак як паэт. З першымі вершамі выступіў у рэспубліканскай газеце «Піянер Беларусі» у 1977 годзе. Друкаваўся ў ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер – «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў шмат працаваў у песенным жанры. Працягвае гэты накірунак творчасці і зараз. Але пік, несумненна, быў у 1990-я гады. Песні на словы Алеся Бадака гучаць па радыё, тэлебачанню, размешчаны ў Інтэрнэт-прасторы і зараз. Паэт з’яўляецца пераможцам розных рэспубліканскіх песенных конкурсаў.

Алесь Бадак – аўтар болей як дваццаці кніг. Сярод іх – паэтычныя зборнікі «Будзень», «За ценем самотнага сонца», «Маланкавы посах», кнігі для дзяцей «Мы купілі кракадзіла», «Маленькі чалавек у вялікім свеце», «Верабей з рагаткай», «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»…

Некаторыя з кніг А. Бадака пабачылі свет і за межамі Беларусі – у Таджыкістане, Сербіі.

За плённую творчую працу Алесь Бадак узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ордэнам Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам прэміі СНД «Зоркі Садружнасці», іншых літаратурных прэмій.  

Сяргей Шычко

Фота: ЛіМ

Прочитано 391 раз