Четверг, 28 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кнігі ў Львове: ад папяровай да візуальнай

  • Понедельник, 16 сентября 2019 11:35

Развіццё літаратурных, кніжных стасункаў паміж рознымі, няхай і блізкімі, краінамі немагчыма без актыўнага ўдзелу ў кніжных кірмашах, выстаўках, кніжных форумах. Так і складнікам беларуска-ўкраінскіх сувязяў у гуманітарнай сферы з’яўляецца камунікат кніжнікаў, кнігавыдаўцоў, паліграфістаў Укріаны і Беларусі.

Адзін з прыкладаў – навідавоку. У адным са старажытных гарадоў Украіны – Львове з 18 па 22 верасня пройдзе 26 Форум выдаўцоў. Па традыцыі ўдзел у прэстыжным свяце кнігі прыме ўдзел і дэлегацыя Рэспублікі Беларусь. Мы звярнуліся да яе кіраўніка – генеральнага дырэктара Паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігара Маланяка з просьбай распавесці пра ўдзел у форуме, расказаць тыя праекты, з якімі беларусы едуць ва Украіну. Што, якія ўрокі збіраюцца вынесці з паездкі ў Львоў? Пра гэта і пойдзе наша гутарка.

  • Ігар Мікалаевіч, з якімі спадзяваннямі выпраўляецеся ў Львоў?

  • Стэнд «Кнігі Рэспублікі Беларусь» мяркуе быць досыць запатрабаваным, вартым увагі. З тых тысяч кніг, якія пабачылі свет у айчынных выдавецтвах за 2019, 2018 гады, мы адабралі для прадстаўлення ў суседняй краіне шмат пазнавальных, асветніцкіх выданняў, шмат кніг, альбомаў, якія б расказалі пра Беларусь ва ўсёй красе, ва ўсёй прыгажосці, паказалі сённяшні стан сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, паказалі нашых людзей. Дарэчы, хацеў бы звярнуць увагу і на тое, што мы вязём у Львоў і кнігі ўкраінскіх аўтараў, якія пабачылі свет у Мінску ў перакладзе на беларускую мову. Гэта і выдатны раман Ірыны Данеўскай «Багуслаў Радзівіл». Дарэчы, твор стаў выдавецкай падзеяй у Беларусі. Кнігу ўжо прадстаўлялі і выдавец спадар Андрэй Янушкевіч і сама аўтарка ў Міры ў Карэліцкім раёне, дзе міністэрства інфармацыі краіны ладзіла свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». Спадзяюся, што супрацоўніутва украінскай пісьменніцы з беларускімі выдавецтвамі будзе досыць плённым. Нядаўна ў Мінску Выдавец Зміцер Колас у сваёй знакамітай серыі «Паэты планеты» выдаў кнігу вершаў Сяргея Жадана «вершы». Перакладчык – Андрэй Хадановіч. А ў «Колорграде» пабачыў свет беларускі зборнік паэзіі Таццяны Дзюба і Сяргея Дзюбы «Горад Зіма». Пераклад з украінскай мовы належыць Міхасю Пазнякову.

А наш Паліграфічны камбінат летась выдаў зборнік паэзіі «На арэлях натхнення»«, адкрыўшы ім серыю «Сябрына: паэзія Укураіны». І гэтую кнігу мы сёлета таксама прэзентуем у Львове. Тым болей, што ў ёй прадстаўлены пераклады твораў заходнеўкраінскіх паэтаў. І яшчэ зусім нядаўна мы выдалі беларускі пераклад аповесці кіеўскага празаіка Уладзіміра Даніленкі «Сонейка маё, чорнае і калматае». Раю прачытаць гэты твор усім падлеткам і іх бацькам. Вельмі цікава падаецца свет ўзаемаадносін розных пакаленняў. Такіх перакладных кніг павінна быць як мага болей.

  • Ці дае львоўскі кніжны форум падставы для развіцця пэўных стасункаў у галіне паліграфіі, кнігавыдання, у справе прыцягнення інвестыцый у выдавецкую справу ў Беларусі?

  • Гэта ці не самая галоўная задача, з якой мы едзем ва Украіну. У апошні час многія сувязі разладзіліся. Нават згубілася тое, што яшчэ літаральна дзесяць гадоў назад дапамагала нам выбудоўваць адносіны з калегамі з розных краін. Праўда, яны, сувязі, для вырашэння пытанняў імпартазабеспячэння дастатковыя. У плане набыцця самых розных матэрыялаў, абсталявання. А вось з замовамі на выпуск і продаж прадукцыі шмат складаней. Таму, несумненна, будзем шукаць партнёраў. Як і сярод паліграфістаў, так і сярод выдаўцоў, кнігагандляроў. Адно з нашых дасягненняў – выданне кніг шрыфтам Брайля для сляпых. Будзем шукаць замовы на гэтым накірунку.

  • Украіна – досыць блізкая да нас краіна-суседка. І, канешне ж, развіццю, умацаванню стасункаў характару эканамічнага, дзелавога супрацоўніцтва магла б паспрыяць дыпламатая культурная, гуманітарная, творчая…

  • І я таксама ўпэўнены ў яе вартасцях. Таму мы падрыхтаваліся і раскажам украінскім калегам пра тое, наколькі іх мастацкая літаратура выклікае цікавасць нашых пісьменнікаў, наколькі часта да перакладаў украінскай паэзіі, прозы звяртаюцца нашы часопісы «Полымя», «Маладосць», газета «Літаратура і мастацтва».

Львоўскі кніжны форум уражвае тым, што многія яго мерапрыемствы праходзяць за межамі выстаўкі – у музеях, бібліятэках, розных галерэях і тэатрах. І мы паспрабуем узяць гэты вопыт на ўзбраенне, каб нешта новае пасля прыйшло і на нашу Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш.

Таму, пэўна, надалей будзем пашыраць і склад дэлегацыі для ўдзелу ў Львоўскім форуме. Мне здаецца, што з намі павінна быць паболей пісьменнікаў, тых, хто вызначае літаратурна-мастацкі працэс ў краіне, хто арганізоўвае выпуск літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

  • Наколькі мне вядома, што на Львоўскім кніжным форуме вялікая ўвага надаецца і пытанням методыкі прапаганды кнігі…

  • І я таксама хацеў бы не прапусціць мерапрыемствы падобнага характару. Ведаю, што адбудзецца ў адзін з дзён форума прэзентацыя праекта «Кніжны блог як сродак папулярызацыі літаратуры». Дарэчы, у межах асноўнай праграмы пройдзе і X Бібліяфорум. Львавяне надаюць яму вялікую ролю. Адна са студый ці дыскусій на Бібліяфоруме так і называецца – «Еўрапейскі стыль новай бібліятэкі».

Шмат цікавага, спадзяюся, пачуць і на пасяджэннях тэматычнага кластара «Украінская візуальная кніга», якім на форуме апякуецца Львоўская абласная арганізацыя Нацыянальнага Саюза архітэктараў.

  • Поспехаў, Ігар Мікалаевіч, у знаёмстве з Львовам кніжным! А ў дадатак да новых уражанняў – і новых стасункаў, якія паспрыяюць развіццю Беларусі кніжнай!

Гутарыў Мікола Берлеж

 

Прочитано 1653 раз