Суббота, 19 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрылася выстава «Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне»

Філакартычныя памяткі Вялікай Айчыннай. 

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў пярэдадзень Дня Незалежнасці адкрылася выстаўка вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава «Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне».  

Падзея прымеркавана і да Дня Незалежнасці – 3 ліпеня, і да 75-годдзя Вялікай Перамогі, якое краіна, усё беларускае грамадства святкуюць увесь 2020 год.  У цэнтры экспазіцыі – філакартычныя альбомы серыі «У пошуках страчанага», праекта, над якім намінант на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў апякуецца многія гады. Кнігі з рэпрадукцыямі старых паштовак дапоўнілі прадметы з асабістага збору калекцыянера – унікальныя рукапісныя дакументы, тапаграфічныя карты, рэдкія кнігі, старыя перыядычныя выданні і іншыя артэфакты.

Сваімі ўражаннямі ад выстаўкі, ад збораў калекцыянера падзяліліся высокія службовыя асобы, палітычныя і грамадскія дзеячы. На адкрыцці выстаўкі можна было заўважыць дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі кандыдата гістарычных навук Вячаслава Даніловіча, дырэктара – галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Паўла Сухарукава, дырэктара сталічнай кнігарні «Акадэмкніга» Вольгу Глухоўскую, былога міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пятра Краўчанку, дырэктара ААТ «Белкніга» Аляксандра Вашкевіча і шмат іншых добра вядомых у краіне асоб.

Напрыканцы ўрачыстага адкрыцця выстаўкі лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў перадаў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі некаторыя артэфакты, некаторыя зборы са сваёй гістарычнай калекцыі. 

Мікола Раўнапольскі 

Партал «Сугучча: Літаратура і публіцыстыка краін садружнасці» віншуе сваіх чытачоў і аўтараў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Мірнага неба, здароўя, дабрабыту!

 

 

 

Прочитано 885 раз