Сёння Аляксандр Лукашэнка адкажа на пытанні журналістаў з пяці краін – Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Украіны.
Свае пытанні кіраўніку беларускай дзяржавы зададуць:
першы намеснік генеральнага дырэктара Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі Андрэй Кандрашо
палітычны аглядальнік «Першага канала» (Расія) Наталля Палікарпава
кіраўнік інфармацыйнага агенцтва «Хабар» (Казахстан) Ерлан Бекхожын
рэдактар праектаў «Accent TV» (Малдова) Юлія Бялянская
галоўны рэдактар тэлеканала «112 Україна» Павел Кужэеў
першы намеснік старшыні праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны канал» (Беларусь) Дзмітрый Бачкоў
«Традыцыйна такія сустрэчы — найважнейшы канал зносін са шматмільённай аўдыторыяй, магчымасць абазначыць пазіцыі па праблемах, якія хвалююць людзей, паразважаць і атрымаць, вядома ж, пэўны водгук. Дастукацца да тых, хто па розных прычынах не зразумеў сутнасці моманту. У тым ліку і да нашых замежных сяброў, якія часам не зусім верна ацэньваюць сітуацыю ў Беларусі і яе месца ў міжнароднай супольнасці», — заўважыў у пачатку размовы Аляксандр Лукашэнка.
Гэта тлумачыцца скажэннем інфармацыі пра падзеі ў нашай краіне па меры аддаленасці ад яе межаў, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што гутарка будзе змястоўнай і адкрытай, заявіўшы пра гатоўнасць адказаць на ўсе пытанні, якія цікавяць журналістаў. «Сёння ў нас у размове няма закрытых тэм», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка
Вольга Мядзведзева
Марыя Дадалка
Крыніца: Звязда