Версия для печати

Анварбек Култаеў: Нагайскі пісьменнік выступае ў беларускіх дзіцячых выданнях

  • Четверг, 02 июля 2020 08:59

Сярод нацыянальных літаратур Дагестана дастойнае месца займае нагайская літаратура. Адзін з яе сённяшніх рупліўцаў – паэт і празаік Анварбек Култаеў усё часцей і часцей друкуецца ў беларускіх літаратурна-мастацкіх і дзіцячых перыядычных выданнях. Толькі што газета «Зорька» надрукавала апавяданне «Добрыя лекі» нагайскага пісьменніка ў перакладзе Алеся Карлюкевіча.

Гэта не першая публікацыя Анварбека Култаева ў газеце «Зорька». Творы нагайскага літаратара друкаваліся ў часопісах «Вясёлка», «Гаспадыня», «Маладосць», у зборніку з серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі» – «Карэнні сілу берагуць». Сярод перакладчыкаў А. Култаева на беларускую мову – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп. А зараз паэт і перакладчык Генадзь Аўласенка рыхтуе пераклады твораў для будучай асобнай кнігі Анварбека Култаева  на беларускай мове.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 860 раз