Вторник, 04 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Белкніга»: Абсалютныя лідары продажаў за першыя месяцы года

«Белкніга»: Абсалютныя лідары продажаў за першыя месяцы года

Каронавірус не спыняе працу кнігарняў ААТ «Белкніга», у якую ўваходзіць 101 гандлёвая кропка па ўсёй Беларусі.

Пацікавімся, што з кніг набываецца з большымі хуткасцямі. Нагадаем, што ў беларускім дзяржаўным кнігагандлі па-ранейшаму істотную частку складаюць выданні расійскай вытворчасці. Хаця і далёка не абсалютную долю. З кожным годам беларускія кнігавыдаўцы ўсё болей актыўна запаўняюць гандлёвыя паліцы сваёй прадукцыяй.

Але ж – пра лідараў продажу. На першым і другім месцах – два буквары (другі – так званае міні-выданне) расійскага выдавецтва «Эксмо». Аўтар – Н. Жукава. Прададзена адпаведна 655 і 345 экз. Прадалі ў «Белкнізе» і досыць шмат асобнікаў кнігі Д. Оруэла «1984. Скотны двор» – 331 экз. На чацвёртым месцы – Наталя Батракова з другой часткай рамана «Бесконечность любви, бесконечность печали» (прададзена 242 асобнікі). Гэтая кніга – ужо беларускай вытворчасці (выдавецтва «Икселент»). На пятым месцы – перакладная кніга Выдавецтва Андрэя Янушкевіча: «Гары Потэр і філасофскі камень» (прададзена 196 экз.).

Варта адзначыць, што ў першую сотню кніг з найбольшым рэйтынгам продажаў уваходзяць і кнігі беларускіх аўтараў – Уладзіміра Караткевіча (тры назвы), Івана Мележа, Віктара Марціновіча.

Мікола Берлеж

Прочитано 827 раз