Среда, 21 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

"Бярозка": 17 мэтаў устойлівага развіцця: ведаем і ўвасабляем

  • Суббота, 29 декабря 2018 12:19

Літаральна пара дзён да Новага года. За гэты час можна падвынікаваць год, які сыходзіць, і распланаваць наступны! А таксама паспець дарабіць недаробленае, дасягнуць недасягнутага, сказаць несказанае, каб не цягнуць у новы год старыя "хвасты". Вось і мы "хвастоў" не пакідаем, а абвяшчаем вынікі конкурса "17 мэтаў устойлівага развіцця: ведаем і ўвасабляем".

Крыху пра арганізацыйныя моманты:

Усе дасланыя творы ацэньвалі удзельнікі журы незалежна адно ад аднаго па шкале ад 1 да 10. Звярталі ўвагу на арыгінальнасць; мастацкую ці публіцыстычную вартасць твора; адпаведнасць тэме конкурса. 

Наконт некаторых твораў удзельнікі журы дасягнулі згоды, а вось некаторыя выклікалі абсалютна адрозныя ўражанні! Балы журы суміраваліся, таму выбар пераможцаў - на сумленні матэматыкі =) 

І так (...барабанны пошчак...) ПЕРАМОЖЦЫ:

Намінацыя "Літаратура"

Юлія Ярашонак - 7”Д” клас, ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна”

Елізавета Ілючак - 8 клас, Дзяржаўная ўстанова адукацыі”

Рэплеўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Яна Додрыкава - 10 клас, узорная Школа паэзіі “Лотас” ДУДА «Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»

Намінацыя "Публіцыстыка" 

Ксенія Гаўрылік - 6 “А” клас , ДУА “Гімназія №2 г.Ваўкавыска” 

Аляксандра Малініна - 9 “А” клас , ДУА “Замастоцкая сярэдняя школа” Мінскага раёна 

Дар’я Гаркавенка - 11“Б” клас, ДУА “Гімназія №7 г. Мінска”

Акрамя твораў пераможцаў, мы адабралі яшчэ многа вершаў і прозы, якія з'явяцца на старонках "Бярозкі" цягам 2019 года. 

Віншуем з перамогай, а таксама з надыходзячымі святамі!

 

"Бярозка"

 

Прочитано 3963 раз