Воскресенье, 25 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Дванаццаць месяцаў»: Мастацтва казкі

  • Понедельник, 31 августа 2020 09:23

«Мастацкая літаратура» прадаўжае свой неверагодна цікавы па задуме і выкананні праект – кніжную серыю «Дванаццаць месяцаў». Выйшаў восьмы, жнівеньскі, том. Наклад – 1500 экзэмпляраў. 

Пачынаецца зборнік латышскай народнай казкай «Сіла і кемлівасць». Пераклаў яе на беларускую мову Віктар Гардзей. Ілюстрацыямі да гэтага твора служаць малюнкі маладога графіка Кацярыны Коўзусь. Наступная сустрэча – беларуская народная казка «Заручальны пярсцёнак» у апрацоўцы Уладзіміра Ягоўдзіка. Далей – «Пакацігарошак». І гэты твор апрацаваў Уладзімір Ягоўдзік. Беларускую народную казку «Жалезныя чаравікі» апрацавала Хрысціна Лялько. Ісландскую народную казку «Гілітрут» пераклаў на беларускую мову Віктар Гардзей. На рускай мове друкуецца казка Дзмітрыя Маміна-Сібірака «Сказка про Воробья Воробеича, Ерша Ершовича и весёлого трубачиста Яшу». Далей юных чытачоў ці іх бацькоў  чакае чытанне нарвежскай народнай казкі «Сумленна забытая манета» ў перакладзе на беларускую мову Віктара Гардзея. Афарміцелем выступіла Ганна Крук.

Трэба заўважыць вялікую работу ўкладальніка – Алеся Бадака, які здолеў выбудаваць пэўную інтанацыю кожнага тома. Інтанацыю ў размове з чытачом. З улікам таго, што ў Беларусі чытаюць і па-беларуску, і па-руску. Характар кнігі вызначае і разумная спалучанасць народных казак розных народаў і розных аўтарскіх арыгінальных твораў. Укладальнік добра ведае беларускую дзіцячую літаратуру, здабыткі айчыннага дзіцячага кнігавыдання. Кнігі кшталту зборнікаў серыі «Дванаццаць месяцаў» сапраўды сведчаць, што «Мастацкая літаратура» падхапіла сцяг зачыненага некаторы час назад выдавецтва «Юнацтва» (ці хутчэй – далучанага да выдавецтва «дарослай» мастацкай літаратуры).

Калі працягваць далей размову пра жнівеньскі, восьмы, выпуск у серыі «Дванаццаць месяцаў», то змест выдання складаюць: іспанская народная казка «Нявеста трох жаніхоў» (перакладчык – Віктар Гардзей), «Мальчик с пальчик» класіка рускай літаратуры Льва Талстога, італьянская народная казка «Разіна ў печы» (перакладчык – Віктар Гардзей), эстонская народная казка «Кожны сваё атрымаў» (і яе пераклаў Віктар Гардзей), казка «Дуль-Дуль, король без сердца» рускай пісьменніцы Лідзіі Чарскай, беларуская народная казка «Разумная дачка» ў апрацоўцы Алеся Якімовіча, беларуская народная казка «Верабей і мыш» таксама ў апрацоўцы А. Якімовіча, «Живая перчатка» Лідзіі Чарскай.  Нагадаем, што некалі, у 1920-1930-я гг., творы рускай пісьменніцы былі забаронены. А да Кастрычніцкай рэвалюцыі Л. Чарская выдала болей як 80 кніг, адрасаваных юнаму чытачу. Творы Лідзіі Чарскай карысталіся надзвычайнай папулярнасцю.

У зборніку – і вершаваная казка народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Ці пазяхае бегемот». А яшчэ – і казка Міхася Пазнякова «Мнаганожка звычайная», руская народная казка «Терёшечка» ў апрацоўцы Аляксея Талстога,  вершаваная казка народнага паэта Максіма Танка «Мухамор», беларуская народная казка ў апрацоўцы Уладзіміра Ягоўдзіка «Бязручка», руская народная казка ў апрацоўцы Аляксандра Афанасьева «Заклятый царевич», беларуская народная казка ў апрацоўцы Алеся Якімовіча «Не сіла, а смеласць», польская народная казка «Соўка – мудрая галоўка» ў перакладзе Віктара Гардзея, славуты твор народнага песняра Беларусі Якуба Коласа «Рак-вусач». І завяршае восьмы том серыі «Дванаццаць месяцаў» італьянская народная казка «Традзічына» ў перакладзе Віктара Гардзея.

Кніжны казачны каляндар прадаўжаецца. Да канца 2020 года ў «Мастацкай літаратуры» выйдуць яшчэ чатыры зборнікі ў серыі «Дванаццаць месяцаў». Спяшайцеся не прапусціць. Набудзьцеся і на раней выдадзеныя тамы. Так складзецца ўнікальная сямейная бібліятэка казак, якую дзеці перададуць сваім дзецям, а тыя – сваім. Серыя «Дванаццаць месяцаў», кожны з тамоў якой багата аздоблены працамі беларускіх кніжных графікаў, – упрыгожванне любога хатняга кнігазбору.

Мікола Раўнапольскі

Прочитано 802 раз