Пятница, 22 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Карлюкевіч А. М. Літаратурнае пабрацімства. Беларусь — Туркменістан

У кнізе «Літаратурнае пабрацімства. Беларусь — Туркменістан» расказваецца пра сённяшнія і ўчарашнія беларуска-туркменскія стасункі, культурныя зносіны. Асвятляецца погляд нашых народаў на трагедыю Вялікай Айчыннай вайны, якая стала агульнай для многіх краін. Расказваецца пра падтрымку туркменаў беларусамі ў ліквідацыі наступстваў вайны, землетрасення, якое здарылася ў 1948 г., і іншыя агульныя тэмы.

Шмат гадоў, дзесяцігоддзяў і нават ужо стагоддзяў злучаны паміж сабою дзве куль­туры, дзве літаратуры — беларуская і туркменская. Здавалася б, адлегласць паміж Беларуссю і Туркменістанам немалая — ты­сячы кіламетраў, мовы настолькі далёкія адна ад адной, што і вузельчыкаў ніякіх агульных няма зусім, але вось цягне лес да гор, азёры — да пустыні, пяску. Цягнуцца адзін да аднаго розныя менталітэты, розныя па рэлігіі людзі цягнуцца адзін да аднаго. І шмат якія факты — яркае таму пацвяр­джэнне. Узгадаем хаця б некаторыя з іх…

Давайце спярша зазірнём у сярэдзіну ХІХ стагоддзя. Ураджэнец сучаснага Мядзельскага раёна на Міншчыне Аляксандр Ходзька, падарожнік па Туркменістане, запісаў паэтычныя тэксты туркменскага паэта Махтумкулі і надрукаваў іх у Англіі. Гэта падзея стала пачаткам еўрапейскай славы класіка туркменскай літаратуры. Ураджэнец мядзельскіх Крывічоў расійскі дыпламат Аляксандр Ходзька таксама запісвае і туркменскі эпас «Кёр-аглы», вершы Кемінэ. Затым публікуе ў сваіх перакладах на англійскай мове. Праца нашага суайчынніка адкрывае Еўропе туркменскі фальклор, імёны невядомых дагэтуль пісьменнікаў, знаёміць з багатым на гісторыю народам. Паводле перакладу Ходзькі рыхтуюцца ня­мецкае, рускае і французскае выданні «Кёр-аглы». Перакладчыцай на французскую мову выступае Жорж Санд. Вось які цікавы ланцужок цягнецца: туркмен Махтумкулі — беларус Аляксандр Ходзька — францужанка Жорж Санд…

Чытаць кнігу ў фармаце PDF

Прочитано 1008 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии