Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Самуіл Вінер – усходазнаўца з Барысава

  • Понедельник, 18 ноября 2019 13:12

У 2020 годзе варта адзначыць 160-годдзе з дня нараджэння нашага земляка – Самуіла Ерамеевіча Вінера, які нарадзіўся ў 1860 годзе ў Барысаве Мінскай губерні. Можа быць, варта правесці гісторыка-краязнаўчыя чытанні ў гонар гэтай асобы. Альбо наладзіць навукова-практычную канферэнцыю.

Дакладная дата нараджэння – дзень і месяц, на вялікі жаль, не вядомыя. Бібліёграф, бібліяфіл і ўсходазнаўца, ён з самага ранняга дзяцінства праяўляў увагу да друкаванай і рукапіснай кнігі. І болей таго – у дзяцінстве засведчыў сябе бібліёграфам, склаўшы ў дзесяцігадовым узросце каталог рэлігійных тэкстаў з хатняй бібліятэкі бацькі. Наступным крокам юнага бібліёграфа была каталагізацыя літаратуры з бібліятэк мясцовых, барысаўскіх, сінагог. Паралельна малады чалавек атрымліваў і рэлігійную яўрэйскую адукацыю.

У 1887 годзе Самуіла Вінера запрасілі на працу ў Імператарскую Акадэмію навук ў Пецярбург. Задачу перад удумлівым даследчыкам і сістэматызатарам паставілі дастаткова канкрэтную – апісанне і каталагізацыя яўрэйскага кнігасховішча ў Азіяцкім музеі Акадэміі навук.

Менавіта Самуіл Вінер зрабіў выключна важкі ўнёсак у складанне, апісанне, сістэматызацыю калекцыі вядомага мецэната М. Фрыдлянда, якую збіральнік падараваў Азіяцкаму музею.

 У 1892 годзе С. Вінер распачаў выданне навуковага бібліяграфічнага каталога, апошні том якога пабачыў свет у 1936 годзе. Наступнікі адзначаюць, што найбольшую каштоўнасць уяўляе яго прадмова да 8-томнага каталога яўрэйскіх кніг, якія захоўваліся ў Азіяцкім музеі на той час.

 Самуіл Ерамеевіч вядомы і як збіральнік яўрэйскіх выданняў. Да 1909 года яго ўласная бібліятэка была роўная збору з 10 тысяч назваў. У кнігазборы былі прадстаўлены выданні на іўрыце і на ідыш. Зараз калекцыя С. Вінера, уся яго бібліятэка, з’яўляюцца часткай Любавіцкай бібліятэкі ў Нью-Ёрку ў Злучаных Штатах Амерыкі. Варта нагадаць, што ўраджэнец Барысава працаваў і над поўнай бібліяграфіяй кніг, выдадзеных на іўрыце і на ідыш. У 1925 годзе Самуіл Вінер выехаў у навуковую камандзіроўку ў Францыю і Германію. Жыў на поўдні Францыі. Памёр наш суайчыннік 30 студзеня 1929 года ў Ментоне (Францыя).

Кастусь Ладуцька

Прочитано 575 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии