Среда, 21 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Каміль Камал малюе паэтаў Усходу

  • Четверг, 17 сентября 2020 22:36

Жывапісец Каміль КАМАЛ, які некалькі дзесяцігоддзяў жыве і працуе ў Беларусі, які атрымаў мастацакую адукацыю ў Мінску (сярод яго настаўнікаў – Гаўрыіл ВАШЧАНКА і Анатоль БАРАНОЎСКІ), намаляваў на паперы партрэты класікаў усходняй паэзіі – туркмена Махтумкулі і ўзбека Алішэра Наваі.

 

Такая цікавасць да паэтаў Усходу ў добра вядомага ў Беларусі жывапісца, скульптара і графіка зусім не выпадковая. Каміль Камал – ілюстратар серыі кніг «Светлыя знакі: паэты Кітая», якія выходзілі ў Выдавецкім доме «Звязда» і выдавецтве «Мастацкая літаратура». А яшчэ мастак аформіў грунтоўныя, аб’ёмныя па фармату кнігі паэзіі кітайца Ай Ціна, бенгальца Казі Назруло Іслама, анталогію кітайскай паэзіі XX стагоддзя «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы», выдадзеныя ў перакладзе на беларускую мову. Дзясяткі, а мо нават і сотні графічных малюнкаў з’яўляюцца адлюстраваннем мастакоўскага прачытання паэзіі творцаў Кітая, Бангладэш.  Тонкія лініі, судакрананне колераў, шматаблічныя фантазіі – усё гэта пераплецена ў сэнсавых шуканнях Каміля Камала. Яго праца істотна дапаўняе арыгінал і яго пераклад.

«Мяне захапіла ілюстраванне паэзіі ўсходніх народаў, ‒ дзеліцца развагамі Каміль Камал. – Шкадую, што я раней не прыйшоў да гэтага. Было часам такое ўражанне, што захопленасць кітайскай ці бангладэшскай паэзіяй у мяне здаўна. Мусіць, так яго і ёсць, бо я ўжо каля трох дзесяцігоддзяў трымаю ў сябе перад вачыма кнігу кітайскага асветніка, філосафа, шукальніка ісціны Лао-Цзы. Але вось толькі зусім нядаўна прыйшла да мяне адвага сказаць і сваё мастакоўскае слова, сваё слова, уласнае бачанне графіка пра ўспрыняцце творчасці Ай Ціна, іншых кітайскіх паэтаў – Цзян Хэ, Ню Ханя, Чан Яо, Вэй Яна… Хацеў бы падзякаваць «Звязду», «Мастацкую літаратуру», што яны літаральна адкрылі ўва мне кніжнага графіка. Гэта сталася новым накірункам майго мастакоўскага светабачання, новым складнікам прафесіі мастака…»

Партрэты Махтумкулі, Алішэра Наваі – не для кніжных старонак. Каміль Камал намаляваў іх па просьбе туркменскіх і ўзбекскіх калег. Зараз адна з выяў – Вялікага Фрагі, Махтумкулі – з дапамогай віртуальных шляхоў выправілася ў падарожжа ў Туркменістан. Рэпрадукцыю малюнка павінны змясціць у газеце «Эдэбіят ве сунгат» («Літаратура і мастацтва»). Другі малюнак – Алішэра Наваі – стане ілюстрацыяй да публікацыі пра пераклады твораў Алішэра Наваі на беларускую мову ў адным з узбекскіх медыя. Арыгіналы ж малюнкаў знаходзяцца ў Беларусі.

 

Мікола Раўнапольскі 

Прочитано 785 раз