Вторник, 22 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку-2021

Добрай традыцыяй стала правядзенне фестываля «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» ў Музеі «Замкавы комплекс “Мір”», які размешчаны ў г.п. Мір Карэліцкага раёна, на Гродзеншчыне. Упершыню сустрэчы пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў з чытачамі прайшлі ў 2019 годзе. У першую суботу чэрвеня – 15 чэрвеня. Праводзілі другі па ліку кніжны фестываль, нягледзячы на пандэмію каронавіруса, і ў 2020 годзе – 20 чэрвеня.

23 ліпеня ва ўстанове «Музей “Замкавы комплекс “Мір”» адбылася рабочая сустрэча з нагоды абмеркавання, якімі будуць III «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» ў 2021 годзе. Папярэдняй датай правядзення форума, прысвечанага гістарычнай, асветніцкай літаратуры Беларусі і суседніх краін, вызначаны 20 – 21 чэрвеня 2021 года. Дырэктар «Замкавага комплекса “Мір”» Аляксандр Лойка адзначыў, што прапаганду сучаснай кнігі на тэмы гісторыі і асветніцтва варта праводзіць, выкарыстоўваючы выразныя сродкі прапаганды. «Сёння, нягледзячы на лічбавізацыю, развіццё інфарматызацыі, цікавую, вартую ўвагі кнігу чытаюць і людзі сталага веку, і моладзь, і падлеткі. Важна толькі арганізатарам культурна-асветніцкага жыцця разглядаць мастацкую, адукацыйную літаратуру як частку культуры», ‒ заўважыў кіраўнік музея. Мастацтвазнаўца Ала Зміёва ў абмеркаванні мяркуемай праграмы III «Кніжных сустрэч у Мірскім замку» акцэнтавала ўвагу на сувязі кнігі з выяўленчым мастацтвам. Нагадала, у прыватнасці, што сёлета, 20 чэрвеня 2020 года, і выстаўка экслібрыса Беларусі, і выстаўка, звязаная з адлюстраваннем гісторыі беларускага кнігадрукавання выяўленчымі сродкамі, і вернісаж кніжнай графікі ў дзіцячым кнігавыданні Беларусі і Эстоніі склалі выдатную пляцоўку для дыскусій, абмеркавання розных пытанняў сучаснага кнігавыдання, сучаснага літаратурнага працэса. Ала Барысаўна сказала і пра тое, што варта было б шырэй прадставіць у 2021 годзе беларускі кніжны знак, а мо і запрасіць да ўдзелу ў фестывалі калекцыянераў і кніжных графікаў з іншых краін. «А чаму б не правесці конкурс на лепшы кніжны знак у гонар Мірскага замка і яго 500-годдзя?» – прапанаваў дырэктар музея Аляксандр Лойка.

Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Аляксандр Карлюкевіч гаварыў у час абмеркавання пра неабходнасць прыцягнення да ўдзелу ў III «Кніжных сустрэчах у Мірскім замку» пісьменнікаў і кнігавыдаўцоў Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, іншых суседніх краін. І ўжо зараз пра свае зацікаўленні фестывалем у Міры выказалі гістарычныя пісьменнікі з Масквы – Яўген Анташкевіч, Мікалай Чаркашын, Ларыса Чаркашына, з Варшавы – Яцэк Палкевіч, з Кіева – Ірына Данеўская, з Ташкента – Рысалат Хайдарава.

Аляксандра Цітавец

Прочитано 1411 раз