Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літагляд «М». Ёсць такая кніга

  • Четверг, 04 марта 2021 10:46

Даніэль Кельман. Тыль. Янушкевіч, 2020
(
пераклад В. Гронскай)

Архетып блазна, клоўна, здаецца, блізкі ўсім часам і ўсім народам. Ён прайшоў ад народных казак да вялікіх раманаў. Ён ёсць і ў кнізе «Тыль».

Пра што гэты твор? А хіба гэта мае значэнне? А хіба я магу адказаць на гэтае пытанне? Я магу толькі сказаць, што кніга неверагодна складзеная, ідэі пераліваюцца ў прыёмы, сюжэтныя павароты — у персанажаў. Старонкі, словы, гукі — толькі мячыкі ў руках аўтара. Ён проста жанглюе, і ты можаш назіраць за гэтым, а можаш сам жангляваць. Можаш проста лавіць скінутыя з высока нацягнутага троса боты, а можаш сам прайсціся над зямлёй.

Пра што «Тыль»? Пра Тыля. Пра цябе. Пра мінулае. Пра вечнасць. Пра тое, што ёсць жыццё.

 

Мая Лундэ. Снежная сястра. Янушкевіч, 2020
(
пераклад Ю. Цімафеевай)

Здаецца, толькі прайшоў калядны нумар «Маладосці», а насамрэч ужо прайшоў і дзіцячы. Але гэта не прычына, каб сыходзілі цуды, радасць, шчырасць, адкрытасць. Яны, зразумела, застаюцца ў нашым часопісе і павінны заставацца і ў вашым жыцці.

Снежная сястра — сапраўдная калядная казка і, хоць яна снежная і калядная, кніжка прапальвае чытача наскрозь, робіць цёпла-цёпла-цёпла, аж да болю. Казка пра тое, што знікае, а што застаецца, пра тое, як патрэбна адпускаць, каб пакінуць. Казка для любога чалавека любога ўзросту. Казка, якая патрэбна.

(Папярэджанне: перад чытаннем нарыхтуйце сурвэтак, бо будзе шмат слёз.)

Дзмітрый ШУЛЮК

 

Рамэн Гары. Абяцанне на досвітку. Янушкевіч, 2019
(
пераклад В. Колас)

Калі вы дагэтуль не чулі імя Рамэна Гары, гэтая кніга для вас. Вядомы французскі пісьменнік яўрэйскага паходжання нарадзіўся ў Вільні на пачатку ХХ стагоддзя, і ўжо нават з павагі да нашага амаль земляка кнігу «Абяцанне на досвітку» варта прачытаць па-беларуску. Аўтабіяграфічны раман на мяжы рэальнасці і фантазіі апавядае пра жыццё Рамэна Гары, настолькі незвычайнае, што ў закручанасці падзей яно не саступае вострасюжэтнаму серыялу (нават расійскаму). Лёс ваеннага лётчыка, дыпламата, рэжысёра, пісьменніка-містыфікатара, кавалера ордэна Ганаровага легіёна і сябра Шарля дэ Голя ў дэкарацыях Вільні (дарэчы, у кнізе згадваюцца і сучасныя беларускія мясціны), Варшавы, Францыі, Афрыкі і Англіі. Уражвае, праўда? Мяне дык вельмі. «Абяцанне на досвітку» аўтар прысвяціў сваёй маці, якая так моцна яго любіла (я б сказала нават, паталагічна) і так безумоўна верыла ў геніяльнасць сына, што ўсе яе мары спраўдзіліся. Абяцанне, якое Гары даў маці на досвітку жыцця, ён выканаў. Калі коратка, кніга пра тое, што нават самыя неверагодныя мары здзяйсняюцца, калі вельмі верыць. Дык верым.

Ганна Варонка

Крыніца: М

Прочитано 649 раз