«Агнём сэрца» — першы паэтычны зборнік Уладзіміра Лобача на роднай беларускай мове. Адметнай асаблівасцю вершаў, змешчаных у кнізе, з’яўляецца паэтызацыя вобраза сэрца, якое не толькі сімвалізуе дынаміку руху жыццёвых калізій, але і праявы духоўнага ўзбагачэння чалавека.
Для чытачоў, якія цікавяцца сучаснай беларускай паэзіяй.