Четверг, 13 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

…Не змаўкае песня жаўрука: Новая кніга самабытнага паэта Анатоля Шушко

Пры жыцці пінскі паэт Анатоль Шушко (1954 – 2018) паспеў выдаць усяго дзве кнігі – «Выток і прычасце» (1994) і «Шаны» (2012). Але гэта былі і застаюцца надзіва моцныя, ёмістыя па мастацкім напружанні кнігі!..

У 2019 годзе выйшла пасмяротная кніга Анатоля Шушко – «Сэрцу соладка, ясна, трывожна». І вось толькі што – новы паэтычны зборнік: «Паэзія – душы маёй суладдзе», які ўклала Любоў Шушко. Кнігу склалі вершы, якія не ўваходзілі ў папярэднія зборнікі.

З верша «Слова па-над ніваю»: «Паўсюдна жніўня дбайная пара./ Удзячны вецер калыхае жыта,/ Па-над якім заўсёдная Зара/ Душы палешуковае ўзвіта./ Каб не дажджы з нябеснага двара,/ Якім бы золатам было наліта!?/ Аднак – навідавоку… Самавіта/ Паклоны нізка б’е… Чакай Дабра!/ О, неспатольнае сумленне – праца!/ Прыйшоў да нівы ён паспавядацца,/ Дзе не змаўкае песня жаўрука…»

Упершыню творы А. Шушко з’явіліся ў друку ў газеце «Піянер Беларусі» – у 1969 годзе. Затым – публікацыі ў часопісе «Бярозка». Друкаваўся малады чалавек досыць часта. І свядома прыйшоў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Недзе за тыдзень перад уступнымі экзаменамі ў ВНУ «Літаратура і мастацтва» надрукавала падборку яго вершаў з цёплай прадмовай Варлена Бечыка, крытыка з асаблівым паэтычным чуццём, і Міколы Гіля – празаіка, публіцыста, які таксама валодае здольнасцю разгледзець талент. Анатоль Шушко лічыў, што менавіта «лімаўская» публікацыя ў многім вызначыла яго далейшы лёс у літаратуры і жыцці. Мінск прынёс новыя знаёмствы, новыя публікацыі ў аўтарытэтных і на той час тыражных выданнях. Пасля заканчэння ўніверсітэта пачалося няпростае, пакручастае жыццё. Анатоль Шушко працаваў на Піншчыне, на Гродзеншчыне – у спецшколе-інтэрнаце для хворых дзетак, на Міншчыне і Гомельшчыне. У свіслацкай раённай газеце «Заветы Ильича» – на Гродзеншчыне.

Пісаць вершы ніколі не пакідаў. А вось першую кнігу выдаў толькі ў 1994 годзе. Наступны зборнік – у 2012 годзе… Дарэчы, за другую кнігу – «Шаны» – атрымаў прэстыжную на Берасцейшчыне абласную літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка.

Згадваю дзяцінства:

Як сцяжынак многа! А жыццё адзінай

Сталася дарогай.

Тою, што паволі

Я ад рання крочу,

І з якой ніколі

Ані-ні не збочу.

У Анатоля Шушко – пільны мастацкі, паэтычны зрок. Ён у сваіх вершах быў здольны разгледзець тыя малюнкі, што дазваляюць адрозніць будзённасць і ўзнёсласць. Але – тую ўзнёсласць, якая паўсюль, якая звычайная, жывая, пранізлівая, якая прымушае нас шанаваць жыццё. У кожным паэтычным радку берасцейскага творцы прысутнічае сапраўднасць. Гэтым творы, якія склалі і кнігу «Паэзія – душы маёй суладдзе», і каштоўныя.

Зборнік завяршае кароценькі раздзел – «Пра Анатоля Шушко». У ім – і словы доктара філалагічных навук Алеся Бельскага: «А. Шушко – узнёслы палескі Арфей, бязмерна адданы роднаму кутку, бацькоўскай зямлі. Ад народзінаў ён глыбока, крэўна знітаваны з Бацькаўшчынай, з’яднаны з яе доляй».

 

Мікола Берлеж

Прочитано 276 раз