Суббота, 16 01 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя анталогіі кітайскай паэзіі

  • Четверг, 12 ноября 2020 12:16

У Беларусі ў апошнія гады пабачылі свет дзве аўтарскія анталогіі кітайскай паэзіі. Перакладчыкам у абодвух выпадках выступіў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі ў галіне культуры і мастацтва  Мікола Мятліцкі.

Спярша – у 2012 годзе – пабачыла свет кніга «Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая», куды ўвайшлі творы паэтаў, добра вядомых у Кітаі і не паўсюль вядомых у свеце паэтаў, пачынаючы ад Цюй Юаня і завяршаючы Бянь Чжылінем. Нагадаем, што Цюй Юань нарадзіўся ў 340 (?) годзе да нашай эры. Творца – першы з вядомых кітайскіх паэтаў. «Прынята лічыць, што Цюй Юань касмічны паэт, што ў яго творах адбілася старажытная кітайская паэзія. Для Кітая Цюй Юань – фігура сусветнага масштабу, паэт і філосаф, чые страсці, душэўныя пошукі, асабістая трагедыя і глыбокі песімізм задалі на многія стагоддзі напал адносін паэта да сябе і да свету. Акадэмік  В. М. Аляксееў пісаў, што Цюй Юань – асабісты і вызначальны выказнік сардэчнага смутку, які жыве амаль у кожным кітайскім паэце да сённяшняга дня.» (Таццяна Вінаградава). Другая кніга кітайскай паэзіі анталагічнага характару па-беларуску – «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: Паэты Кітая XX стагоддзя».

Мікола Мятліцкі сваёй руплівай, настойлівай працай паказаў, як засвойвацца чужая нацыянальная паэзія ў беларускай прасторы, як збіраюцца фарбы з іншых краёў і наколькі арганічна ўваходзяць ва ўласны нацыянальны абсяг.

Ці будзе мець такі працяг і надалей увага да перастварэння кітайскай паэзіі на беларускую мову? Несумненна, што планета кітайскага прыгожага пісьменства прыцягвае і прадаўжае прыцягваць самых розных беларусктх паэтаў, перакладчыкаў. Гэта відаць па публікацыях у перыядычным літаратурна-мастацкім друку. Гэта відаць па згадках у Інтэрнэт-прасторы. Адным словам, рака ўвагі да паэтычнага Кітая ў Беларусі не павінна перасохнуць…

Але ж ці вызначальнымі застануцца і надалей такія масштабныя праекты, як згаданыя анталогіі?!. Пэўна ж, не кожны перакладчык адважыцца прарабіць такую выключна затратную – і ў творчым плане, і ў часавых параметрах – працу. Патрэбны выдавецкія гарантыі, а мо і іншае матэрыяльнае спрыянне. Каб развіваць дзялянку, ніву беларуска-кітайскіх літаратурных, перакладчыцкіх сувязяў, варта болей выразна вызначыць характар сувязяў з кітайскім бокам, прыцягнуць да вырашэння гэтай праблемы Інстытуты Канфуцыя ў беларускіх ВНУ, тыя філалагічныя факультэты ВНУ Беларусі, дзе вывучаюць кітайскую мову. І, канешне ж, патрэбен кантакт з кітайскімі літаратуразнаўцамі, спецыялістамі ў галіне мастацкага перакладу з КНР.

Не дужа заўважае перакладчыцкія здабыткі ў прадстаўленні паэзіі Кітая па-беларуску і беларуская літаратурна-мастацкая крытыка. Чаму? Няўжо не цікава? Пройдзе час – і, несумненна, усе вартыя ўвагі крокі знаёмства беларускага чытача з кітайскай паэзіяй на роднай мове будуць вывучацца, даследвацца. А вось сёння мы вельмі павольна і часам інфантыльна, паблажліва ставімся да таго, што ўжо зроблена і магло б займець вартасны працяг. Застаецца толькі пашкадаваць.

 

Кастусь Хадыка

 

Прочитано 534 раз