Вторник, 04 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паэзія беларускіх класікаў на беларускай мове з гонарам загучала ў Лондане

Шмат выбітных дзеячаў беларускай літаратуры тварылі на роднай мове, не баючыся размаўляць і пісаць, – гэта прыклад патрыятызму і шчырага імкнення замацаваць пазіцыі беларускай культуры ў сусветнай прасторы. Ураджэнцы Беларусі па ўсім свеце захоўваюць памяць пра сваіх знакамітых зямлякоў па-за межамі гістарычнай Радзімы.

Выдавецкі дом Hertfordshire Press (Вялікабрытанія)  пры падтрымцы Еўрапейскага Банка Развіцця і Рэканструкцыі (EBRD) і дзякуючы ўдзелу Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны Francis Skaryna Belarusian Library and Museum выдаў унікальны збор вершаў беларускіх паэтаў – Якуб Колас, Янка Купала і Максім Багдановіч – у перакладах таленавітай Веры Рыч. Кніга называецца «Паэтычныя скарбы з Беларусі: свята жыцця і творчасці Веры Рыч» і змяшчае як арыгіналы вершаў на беларускай мове, так і па-майстэрску зробленыя пераклады.

Прэзентацыі кнігі адбыліся ў Лондане, Брусэлі і Мінску ў лістападзе 2019 – сакавіку 2020 года.

Кніга прысвечаная памяці Веры Рыч і выдадзеная пры падтрымцы экспертаў: Джыма Дынглі, Дэвіда Пэры і прафесар Вячаслава Рагойша.

У ліпені 2020 года прадстаўнікі выдавецтва плануюць арганізаваць проматур па гарадах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Заклікаем зацікаўленыя арганізацыі і групы адгунуцца і далучыцца да прэзентацыі кнігі.

Кнігу можна знайсці на пляцоўцы Amazon па спасылцы.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па адрасе: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

 

Матэрыял Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан)

Прочитано 660 раз