Среда, 21 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Прапаную эксклюзіўны праект «Мірскі замак» са «Звяздой»

  • Пятница, 18 сентября 2020 10:34

Аляксандр Лойка, дырэктар музея Замкавы комплекс «Мір»: 

— Аб нашым комплексе пішуць нямала. І гэта ўвогуле апраўдана, бо «Мір» — адзін з самых велічных і шматфункцыянальных старажытных замкаў Беларусі. Шмат інфармацыі было і падчас яго рэканструкцыі і пазней, калі комплекс пачаў прымаць шматлікіх турыстаў. Таму ўвага да гісторыка-культурнай каштоўнасці відавочная. Але запамінаецца далёка не ўсё з таго, аб чым пішуць ці здымаюць відэасюжэты. І ўсё ж некаторыя матэрыялы застаюцца ў памяці. У тым ліку карэспандэнтаў «Звязды». Магу прыгадаць даволі цікавы і вельмі шчымлівы артыкул у газеце, дзе расказваецца аб гісторыі замка часоў вайны, калі тут знаходзілася яўрэйскае гета. Гэта старонка яшчэ і гераічная. Чытачы «Звязды» змаглі даведацца аб учынку маладога арганізатара супраціўлення, з дапамогай якога каля двухсот яўрэйскіх вязняў апынуліся на волі. Дарэчы, у нашым музеі зроблена экспазіцыя на гэтую тэму і захоўваецца нямала ўнікальных экспанатаў.

Сёння замак — гэта тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі. Заваявалі папулярнасць вядомыя на ўсю Беларусь музычныя вечары. Ды і сама гісторыя старажытнага замка ХVІ—ХХ стагоддзяў цікавая. Мірскі замак уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Таму хачу звярнуцца з эксклюзіўнай прапановай. Лічу, што старажытны Мірскі замак і найстарэйшая ў краіне газета «Звязда» маюць усе падставы для таго, каб стварыць агульны праект, які будзе цікавы ўсім чытачам. У рэшце рэшт мы ўсе скіраваны на тое, каб садзейнічаць развіццю турыстычнага патэнцыялу нашай краіны, нам ёсць аб чым расказаць і чым ганарыцца.

Маргарыта Ушкевіч

Крыніца: Звязда

Прочитано 573 раз