Среда, 21 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Працягваецца выданне Збору твораў Янкі Брыля

  • Суббота, 29 февраля 2020 15:36

«Мастацкая літаратура» на пачатку 2020 года падарыла чытачам чарговы, пяты па ліку, том са Збору твораў Янкі Брыля.

Пад сімпатычнай вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмент карціны Аляксандра Грышкевіча «Апошні снег», – раман народнага пісьменніка «Птушкі і гнёзды». Варта нагадаць, што часам стварэння гэтага галоўнага ў творчасці Янкі Брыля твора з’яўляюцца 1942 – 1944, 1962 – 1964 гады. А ўвогуле раман лічыцца адным з найлепшых антываенных твораў у беларускай літаратуры XX стагоддзя. Чытаем у выдавецкай анатацыі да пятага тома: «Падзеі Другой сусветнай вайны перадаюцца ў рамане праз светаўспрыманне ўраджэнца Заходняй Беларусі, былога польскага салдата, які трапіў у нямецкі палон. У творы пісьменнік уздымае шэраг вострых і на сённяшні дзень тэм: чалавек і Радзіма, беларус у свеце, чалавек і вайна».

Раман «Птушкі і гнёзды», які шмат разоў выдаваўся па-беларуску, уваходзіць ва ўсе Зборы твораў і Выбраныя творы Я. Брыля (а яны выходзілі ў 1960-я, на пачатку 1980-х і на пачатку 1990-х гг.), перакладзены на розныя мовы народаў свету. Толькі па-руску раман выдаваўся шэсць разоў – у 1965, 1968, 1970, 1972, 1975, 1984 гадоў. А яшчэ – два разы на чэшскай мове (у 1976 і 1977 гадах), па аднаму разу на украінскай, латышскай і нямецкай мовах. Такая ўвага перакладчыкаў, чытача ўражвае. Алесь Адамовіч пісаў пра раман «Птушкі і гнёзды»: «Не ў шырыні ахопу трэба шукаць галоўную вартасць рамана Я. Брыля. Непасрэднасць успрымання, жывая праўда абставін і чалавечай псіхалогіі – вось што перш за ўсё прываблівае ў гэтым рамане».

Тыраж пятага тома – 600 экзэмпляраў. Безумоўна, Збор твораў будзе толькі ў лічаных бібліятэках краіны. Здаецца, чытач яшчэ не забыўся на Янку Брыля. І, відаць, варта праяўляць большую ўвагу да класікі беларускай літаратуры.

 

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 1608 раз