Суббота, 04 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Ралля Новага Дня»: У Мінску падрыхтавана да друку кніга чувашскага паэта Мішы Сеспеля  

  • Суббота, 22 февраля 2020 13:21

«Сябрына: Паэзія народаў Расіі» – кніжная серыя, якая была распачата ў Выдавецкім доме «Звязда», набыла «новае дыханне» у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У бібліятэчцы са зборнікаў, якія прадстаўляюць нацыянальныя паэзіі розных народаў Расіі, ужо выдадзены пяць кніг.

Пераклалі беларускія мастакі слова вершы ўдмурта Вячаслава Ар-Сяргі, татарына Роберта Мінуліна, чуваша Валеры Тургая, чачэнца Адама Ахматукаева, а таксама Віктар Шніп прадставіў творчасць некалькіх паэтаў у адным зборніку «Карэнні сілу берагуць».

І вось падрыхтавана да друку новая кніга – зборнік вершаў класіка чувашскай паэзіі Мішы Сеспеля «Ралля Новага Дня». Перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі.

 

Паведай мне, краіна-маці:

Калі пад неба прыйдзе ён,

Хто мову родную праславіць

І явай зробіць мару дзён?

О сын чувашскі з палкім сэрцам!

Радзімы кліч – як з нематы.

Падай жа голас, мы чакаем.

Не веру, што далёка ты!

Прыйдзі ты, родны наш, каб мову

Гучаннем новым акрыліць,

Каб слова полымем прачыстым

Магло ўсім сэрцы запаліць.

Тваё імя навек запомняць:

Ад Чэбаксар да Кавалёў,

Цераз Цывільск, Чыкме і Ядрын

Звон песні паляціць наноў.

Наступнік-майстра! Ты пачуеш

Мой кліч – шчымлівы запавет.

Як веру я і пешчу мару:

Ты прыйдзеш, прыйдзеш ў гэты свет! –

 

звяртаўся (і зараз звяртаецца!) да свайго роднага чытача Міша Сеспель, якога сёння таксама высока шануюць у Чувашыі.

 

– Адкрыўшы чувашскую паэзію многія гады таму, я зараз усё часцей спрычыняюся да яе асэнсавання як перакладчык, – гаворыць Мікола Мятліцкі. – Добрым маім кансультантам у засваенні чувашскага менталітэту, чувашскага мастацкага свету з’яўляецца народны паэт Чувашыі Валеры Тургай. Мы пазнаёміліся з ім у Беларусі. Валеры Тургай з’яўляецца добрым знаўцам у сваю чаргу беларускай паэзіі і шмат што падказвае мне на нялёгкай перакладчыцкай дарозе.

 

Мікола Берлеж

 

Прочитано 264 раз