Воскресенье, 25 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Санкт-Пецярбург: Біёграф Марка Твена нарадзілася ў Гомелі

Адзін з штрышкоў, што яднае Беларусь з Санкт-Пецярбургам – гэта маршруты па горадзе на Няве ўраджэнкі Гомеля Эмы Іосіфаўны Хейфец-Выгодскай. Яна нарадзілася ў Гомелі 3 (15 па новым стылі) лістапада 1897 года.

 

Гаспадар сям’і, Іосіф Барухавіч Хейфец – акушэр-гінеколаг. Працаваў у Нова-Беліцкай рабочай амбулаторыі. Маці – Лея Аўсееўна Хейфец. Абое – ураджэнцы Гомеля. А сям’я бацькі – Іосіфа Барухавіча паходзіла з гомельскай Кармы. Прозвішча для Гомеля вядомае… Як і Выгодскія – таксама. Дарэчы, муж Эмы Іосіфаўны – Давід Ісаакавіч Выгодскі (1893 – 1943), савецкі літаратуразнаўца-іспаніст, перакладчык, які таксама нарадзіўся ў Гомелі. Дарэчы, стрыечны брат Давіда – вядомы савецкі псіхолаг Леў Выгоцкі.

Але ж вернемся да лёсу Эмы Выгодскай… Яна закончыла гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта – у 1922 годзе. З таго ж часу пачынае друкавацца з творамі прыгодніцкага характару, адрасаваных, у асноўным, дзецям. У 1922 годзе ў Выгодскіх нарадзіўся сын – Ісаак (1922  – 1992), які з часам стане юрыстам.  У Санкт-Пецярбургу Эма Іосіфаўна і першую кнігу выдала – «Прыгоды Марка Твена» (1930).  Жылі Выгодскія на вуліцы Мохавай, дом 9, кватэра 1…Дарэчы, пра гэты адрас верш-прысвячэнне напісаў Восип Мандэльштам:

На Моховой семейство из Полесья
Семивершковый празднует шабаш.
Здесь Гомель — Рим, здесь папа – Шолом Аш
И голова в кудрявых пейсах песья.

Из двух газет — о чудо равновесья! —
Два карлика построили шалаш
Для ритуала, для раввинских каш —
Испано-белорусские отчесья.

Семи вершков, невзрачен, бородат,
Давид Выгодский ходит в Госиздат
Как закорючка азбуки еврейской,

Где противу площадки брадобрейской,
Такой же, как и он, небритый карл,
Ждет младший брат — торговли книжной ярл.

На той час муж Эмы Выгодскай ужо актыўна друкаваўся. Пачынаючы з 1914 года, выступаў у перыёдыцы з рэцэнзіямі. У гомельскай газеце «Полесье» сістэмна вёў рубрыку «Лісты з Петраграда». Супрацоўнічаў з часопісам «Летопись» і газетай «Новая жизнь», якія выдаваў Максім Горкі. У 1922 годзе ўраджэнец Гомеля выпусціў зборнік вершаў «Земля» (1922). З 1934 года працаваў рэдактарам у выдавецтве «Художественаня литература». У 1920-1930-я гг. выйшла каля 20 раманаў французскіх, іспанскіх, нямецкіх і лацінаамерыканскіх пісьменнікаў у перакладзе нашага земляка. У 1929 годзе Давід Выгодскі выдаў манаграфічнага характару кнігу «Літаратура Іспаніі і Лацінскай Амерыкі». У 1934 годзе літаратар прыняў удзел у Першым з’ездзе Саюза савецкіх пісьменнікаў.

А Эма Іосіфаўна ў 1931 годзе выдала цікавую прыгодніцкую аповесць «Алжырскі палонны: Незвычайныя прыгоды іспанскага салдата Сервантэса, аўтара “Дон-Кіхота”». Варта заўважыць, што кніга перавыдавался яшчэ як мінімум чатыры разы – у 1933, 1936, 1937 і 1962 гадах. Значыць, твор выклікаў нязмушаную чытацкую зацікаўленасць.

У лютым 1938 года па «справе перакладчыкаў» быў арыштаваны Давід Выгодскі. Абвінавачваўся па артыкуле 58-8 Крымінальнага Кодэкса РСФСР (тэрарыстычны акт), артыкуле 58-10 (антысавецкая агітацыя і прапаганда), 58 – 11 (арганізацыйная дзейнасць, скіраваная да здзяйснення контррэвалюцыйнага злачынства). За падсуднага ў час працэса хадайнічалі відныя дзеячы мастацтва – Юрый Тынянаў, Барыс Лаўранёў, Канстанцін Федзін, Міхаіл Слонімскі, Міхаіл Зошчанка, Віктар Шклоўскі. Нічога не дапамагло. 23 ліпеня 1940 г. наш зямляк быў асуджаны да пяці гадоў выпраўленча-працоўных лагераў. Апошні ліст з ГУЛАГа ад Д. Выгодскага быў датаваны 22 ліпеня 1943 г. Памёр Давід Іосіфавіч 27 ліпеня 1943 г. Рэабілітаваны 25 сакавіка 1957 года.

Не нашмат пазней абарвалася і жыццё Эмы Іосіфаўны. Памерла таленавітая пісьменніца 10 верасня 1949 года.

Алесь Карлюкевіч

Ілюстрацыя: разварот кнігі пра М. дэ Сервантэса «Алжырскі палонны: Незвычайныя прыгоды іспанскага салдата Сервантэса, аўтара “Дон-Кіхота”»

Прочитано 909 раз