Версия для печати

У Новы год са «Звяздой»!

  • Вторник, 03 декабря 2019 00:57

Прыемная навіна для аматараў чытання! З 1 снежня Выдавецкі дом «Звязда», ААТ «Белкніга» і РУП «Белсаюздрук» распачалі сумесны праект «У Новы год са «Звяздой».  

Кожны, хто ў снежні набудзе кнігі Выдавецкага дома «Звязда», атрымае ў падарунак адну з трох эксклюзіўных паштовак–лістоў да Дзеда Мароза, выпушчаных абмежаваным тыражом. У акцыі ўдзельнічаюць абсалютна ўсе кнігі, якія выйшлі ў выдавецтве, а таксама навінкі: «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» – аўтар К.Хадасевіч-Лісавая, «Вясёлка над лесам» – аўтар Т.Дамаронак, «Ангел милый» – аўтар В.Кастручын і шмат іншых цікавых твораў.  

Чакаем усіх у крамах горада!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 1976 раз