Суббота, 04 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Віктар Шніп выступіў у Санкт-Пецярбургу

  • Суббота, 22 февраля 2020 13:01

У беларускіх кніжных выдавецтваў складваюцца добрыя стасункі з літаратурным, пісьменніцкім асяроддзем паўночнай сталіцы Расіі. У свой час Выдавецкі дом «Звязда» выдаў кнігу Максіма Гарэцкага на рускай мове ў перакладах санкт-пецярбургскай пісьменніцы Ідаліі Кананец. Таксама ў Мінску пабачыў свет альманах «Созвучие. Беларусь – Санкт-Петербург».

А літаральна днямі ў Санкт-Пецярбургу выступіў перад чытачамі галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт Віктар Шніп. Вечарына беларускай паэзіі прайшла ў бібліятэцы Расійскай Акадэміі Навук. Арганізатарам выступіў Славянскі фонд аддзела фондаў і абслугоўвання. З прывітальным словам да ўдзельнікаў вечарыны звярнулася намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце Вольга Скварцова.

Віктар Шніп чытаў свае вершы, адказваў на пытанні чытачоў. Распавёў пісьменнік і пра выдавецкую серыю «Сябрына: паэзія народаў Расіі», якой апякуецца выдавецтва «Мастацкая літаратура», пра альманахі «Першацвет» і «Далягляды». Віктар Шніп падарыў бібліятэцы свае кнігі з аўтографамі. На вечарыне выступіў старшыня Ленінградскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі Сяргей Прохараў. Паэты  Ігар Деордзіеў і Наталля Лодзеева прачыталі ўрыўкі са сваіх перакладаў паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа «Сымон-музыка». Супрацоўнік Аддзела рэдкіх кніг Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі Ігар Прахарэнкаў агучыў гекзаметры з «Прускай вайны» Яна Вісліцкага ў перакладзе Жаны Некрашэвіч-Кароткай. Загадчык аддзела рэдкіх кніг РНБ Мікола Нікалаеў расказаў пра гістарычныя мясціны Санкт-Пецярбурга, звязаныя з жыццём знакамітых ураджэнцаў Беларусі.

Удзельнікі вечарыны чыталі вершы сваіх любімых беларускіх паэтаў. Варта заўважыць, што паэтычныя святы сталі ў бібліятэцы Расійскай Акадэміі навук добрай традыцыяй. Раней тут прайшлі вечарыны сербскай і польскай нацыянальных паэзій.

Вечарыну беларускай паэзіі вяла загадчыца сектарам Славянскага фонда Бібліятэкі Акадэміі навук спадарыня Драгана Дракуліч-Прыйма. Санкт-пецярбургскія бібліятэкары і чытачы і надалей запрашаюць беларускіх паэтаў да выступленняў у сваіх сценах. Такі фармат супрацоўніцтва, несумненна, істотна паспрыяе развіццю беларуска-расійскіх літаратурных сувязяў.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 295 раз