Четверг, 13 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Жыровіцкаму манастыру прысвячаецца

Выдавецтва «Беларусь» да юбілейных дат, звязаных з Жыровічамі, выпусціла яшчэ адно выданне.

Невялікага памеру альбом «Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр» пабачыў свет на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. Наклад выдання – 800 экзэмпляраў. Аўтар тэкстаў – Аляксандр Ярашэвіч. У кнізе змешчаны рэпрадукцыі даўніх ілюстрацыйных матэрыялаў і сучасныя здымкі А. Дрыбаса, Д. Ласько. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Несумненна, выданне будзе запатрабавана, знойдзе свайго чытача і сярод наведвальнікаў святога месца. Пераконвае ў гэтым і грунтоўны тэкст да фатаграфічных выяў. А. Ярашэвіч расказвае хаця і коратка, лаканічна, але вельмі насычана, грунтоўна пра самі Жыровічы (старажылы і зараз называюць мястэчка «Жырава», хаця такая назва ўжо ў XVII стагоддзі лічылася старадўняй), пра знаходку маленькага абразка Маці Божай, пра вытокі фарміравання святой прасторы, пра тое, як узнік манастыр. Такія падрабязнасці дапамагаюць болей аб’ектыўна прадставіць гісторыю святыні, ды і ўвогуле гісторыю праваслаўнага жыцця ў Беларусі. А. Ярашэвіч нагадвае, што «дзякуючы цудатворнаму абразу Маці Божай і шчодрасці фундатараў манастыр стаў буйнейшым цэнтрам рэлігійнага і культурнага жыцця; у ім шмат разоў адбываліся кангрэгацыі базыльян, пачынаючы з 2-й (1629, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694). З 1636 г. богаслужэнні праводзіліся па двух абрадах – грэцкаму і рымскаму».

Сёння як ніколі – ва ўмовах пандэміі каронавірусу – асабліва важным фактам падаецца выданне альбома, кнігі ілюстрацыйнага характару «Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр».

Сяргей Шычко

Прочитано 679 раз