Суббота, 06 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Гуманітарнае супрацоўніцтва. Іран – Беларусь: Зварот да літаратурных і кніжных тэм 

  • Пятница, 22 января 2021 08:27

У амбасадзе Ірана ў Беларусі адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасля Ірана ў Беларусі спадара Саіда Яры з дырэктарам – галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда», галоўным рэдактарам газеты «Звязда» Алесем Карлюкевічам.

У час размовы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў галіне кнігавыдання і мастацкай літаратуры. Бакі прыйшлі да згоды ўзнавіць практыку перакладу твораў легендарных паэтаў Ірана на беларускую мову з разлікам на публікацыю ў газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя». Выступленні беларускіх паэтаў будуць уключаны ў праграму працы стэнда «Кнігі Ірана» на XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая пройдзе 18 – 21 лютага. А таксама з чытаннем новых перакладаў беларускія мастакі слова выступяць на адкрыцці выстаўкі, прысвечанай культуры Ірана, што пройдзе ў Мінску ў галерэі «Універсітэт культуры» ў бліжэйшыя дні.

Іранскі амбасадар звярнуў увагу на патрэбу болей шырокай увагі да беларуска-іранскіх стасункаў у галіне гуманітарнага супрацоўніцтва, адзначыўшы пры гэтым, што развіццё, пашырэнне гэтай працы напрамую залежна ад камуніката шараговых грамадзян з нашых краін, ад турыстычнай зацікаўленасці беларусаў Іранам, іранцаў – Беларуссю. «А ў вашай краіне, дзе жывуць высокакультурныя, добрыя людзі, ‒ адзначыў спадар Саід Яры, ‒ ёсць шмат цікавага, прыгожага, што варта адкрыць маім суайчыннікам».

 

Сяргей Шычко

Прочитано 779 раз