Суббота, 21 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ад Вялікабрытаніі да Украіны

  • Среда, 07 августа 2019 09:11

На Гродзеншчыне, у Жыровічах, пройдзе круглы стол “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”  – адно з ключавых мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіцца ў Слоніме і яго ваколіцах.

Ужо вядома, што ўдзел у сустрэчы паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, літаратуразнаўцаў, крытыкаў, перакладчыкаў прымуць літаратары з Вялікабрытаніі, Грузіі, Індыі, Казахстана, Кітая, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістана, Украіны. Шмат хто з гасцей не ўпершыню прыязджае ў Беларусь. Публіцыст, літаратуразнаўца, краязнаўца, перакладчык Глеб Кудрашоў з Палтавы (Украіна) шмат асабіста робіць для ўмацавання беларуска-ўкраінскіх літаратурных, культурных, увогуле гуманітарных сувязяў. Не меней актыўнай у сваёй увазе да беларускай літаратуры з’яўляецца празаік, перакладчык з Узбекістана Рысалат Хайдарава. Дзякуючы яе намаганням у даёкай ад Беларусі цэнтральнаазіяцкай краіне з’яўляюцца ўсё новыя і новыя публікацыі твораў беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на ўзбекскую мову. Сталым удзельнікам “круглых сталоў” у межах Дня беларускага пісьменства з’яўляецца дзіцячы пісьменнік з Літвы Яронімас Лауцюс. Часопіс “Зорачка”, які ён рэдагуе ў Вільнюсе, не аднойчы аддаваў свае старонкі беларускай дзіцячай літаратуры.

Па традыцыі прыязджае вялікая дэлегацыя з Казахстана – на чале з загадчыкам аддзела аналітыкі і знешніх літаратурных сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Міністэрства навукі і адукацыі Рэспублікі Казахстан кандыдатам філалагічных навук Святланай Ананьевай. У Беларусі і Казахстана ў апошнія гады з’явілася шмат кропак судакранання ў частцы арганізацыі беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў. Выходзяць у Алмаце і Астане, іншых гарадах Казахстана творы беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на казахскую мову. Адна са школ горада Мінска носіць імя Мухтара Ауэзава – класіка казахскай літаратуры. За апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў многія казахскія пісьменнікі пабывалі ў Мінску, у розных гарадах Беларусі. Гэта – і Мурат Ауэзаў, сын легендарнага Мухтара Ауэзава, культуролаг, публіцыст, і Алжас Сулейменаў, і Кайрат Бакбергенаў, і Любоў Шашкова, і Валерый Міхайлаў, і Нурдаулет Акыш, і шмат хто яшчэ. Што адметна, сустрэчы, дыялогі, дыскусіі, якія адбываюцца на пляцоўцы круглага стала “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”, становяцца своеасаблівай дарогай для наладжвання сувязяў казахстанскіх і беларускіх літаратуразнаўцаў. Пра гэта сведчаць дзясяткі навуковых, навукова-публіцыстычных публікацый у перыёдыцы Казахстана і Беларусі.

Сяргей Шычко

Прочитано 671 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии