Четверг, 21 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Што сёння цікава маленькаму чытачу?

Новыя кнігі для дзяцей, прысвечаныя Году народнага адзінства, па тэме «Лета-2021 з кніжнымі навінкамі ад Выдавецкага дома «Звязда» прэзентавалі ў прэс-цэнтры Дома прэсы.

Фота: pixabay.com

 

— Цяпер лета, і, вядома, казаць пра кнігу ў гэты час асабліва важна, таму што — канікулы шмат часу для чытання. І гэта важна як дзецям, так і дарослым. Намаганні нашых выдавецтваў, нашых пісьменнікаў, нашых бібліятэк нацэлены на тое, каб заахвоціць нашых чытачоў, каб шмат чыталі і дзеці, і дарослыя, і дзеці разам з дарослымі, — кажа першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Таксама яна расказала пра супрацоўніцтва з калегамі з Казахстана, паведаміла пра прэзентацыю літаратурнага альманаха «Казахстан — Беларусь» — ён прысвечаны больш дарослай аўдыторыі, літаратуры класікаў і сучасных беларускіх аўтараў. Таксама плануецца наступны альманах, які будзе засяроджаны на дзіцячай літаратуры, там знойдзе месца і перакладная літаратура казахскіх пісьменнікаў.

Алена Стэльмах нагадала пра выхад кнігі-зборніка, якую будуць складаць 20 сучасных дзіцячых беларускіх пісьменнікаў і якая выйдзе ў Выдавецкім доме «Беларуская энцыклапедыя», і выказала ўдзячнасць Выдавецкаму дому «Звязда» за падтрымку праектаў. Пагавырылі і пра кнігу самой Алены Стэльмах «Павучок Славік».

Кацярына Хадасевіч-Лісавая — аўтар незвычайных дзіцячых кніг. Яна заўсёды робіць акцэнт на ўзаемадзеянні чытачоў з кнігай і з ёй самой. На прэзентацыі пісьменніца наглядна паказала, як ёй тое ўдаецца. Напрыклад, яе кніга «Жахліўчык» — гэта кніга-перактука, якую можна адначасова чытаць з двух бакоў і «сустрэцца» пасярэдзіне. У кнізе «Палет на Вухуцію» ёсць «кнопка-тэлепорт», з дапамогай якой можна падключыць да кнігі свой тэлефон і атрымаць інтэрактыў, таксама маецца QR-код з трэйлерам да кнігі, і інтэрактыўны квэст, дзе трэба напісаць адказ пісьменніцы ў «Інстаграм» і нават ёсць магчымасць атрымаць падарунак.

Выйшла новая кніга спадарыні Кацярыны «Загадка прынцэсы Агнесы», якая складаецца з трох казак, аб’яднаных адной тэмай — шахматныя партыі. У дадзенай кнізе, зноў жа, інтэрактыўная гульня з падарункам. Таксама Кацярына Хадасевіч-Лісавая рыхтуецца да напісання і выдання ў канцы лета сваёй новай кнігі «Прыгоды лісачкі-красуні».

—У чэрвені дзеці прыходзяць да нас са спісамі для пазакласнага чытання. І нам вельмі прыемна адзначаць, што ў гэтых спісах таксама ёсць кнігі Выдавецкага дома «Звязда», — паведаміла Таццяна Швед. — Дзякуючы нашаму супрацоўніцтву з Выдавецкім домам, яны прыслухоўваюцца да нашых заўваг і прапаноў і адклікаюцца. Мы лічым, што кніжкам, якія выходзяць у гэтым выдавецтве можна смела ставіць на тытульным лісце «знак якасці». Мы заўсёды ведаем, што выданне будзе з добрай паперы, з прыгожай вокладкай, сучаснымі і вельмі якаснымі малюнкамі.

Таксама Таццяна Швед адзначыла, што ўсё больш ствараецца кніг на беларускай мове і што цікавасць да іх павышаецца.

Усе ўдзельнікі сустрэчы сышліся на тым, што каб зацікавіць дзяцей кнігай і чытаннем увогуле, трэба з імі ўзаемадзельнічаць. Кацярына Хадасевіч-Лісавая і Алена Стэльмах дастаткова часта сустракаюцца са сваімі мальнікі чытачамі, чытаюць ім свае кнігі, адказваюць на пытанні, ладзяць розныя гульні. У бібліятэках таксама праходзяць самыя розныя мерапрыемствы, у якіх дзеці могуць паўдзельнічаць ці проста прыйсці і паслухаць.

Уздымалася і пытанне аб тым, добра ці дрэнна рабіць аўдыякнігі. На думку Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, гэта не важна, у якім выглядзе падаецца кніга, — галоўнае, каб тая была цікавая і карысная для чытачоў.

Наталля Драздова

Фота: pixabay.com

Крыніца: Звязда

Прочитано 4503 раз