Вторник, 19 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Імпрэза «Сумоўе» ў Музеі Максіма Багдановіча

Цяжка ўявіць суверэнную краіну без уласнай мовы. Словаў, якія нітуюць сутнасць навакольных з’яваў і рэчаў на пэўнай прасторы з нечым важным унутры нас. Часцей за ўсё, гэтае паяднанне адбываецца ў раннім дзяцінстве, у гульнёвай форме, калі мы разам з бацькамі смакуем тое ці іншае слова, альбо збеГ Гукаў на кончыку языка. Так мы неўсвядомлена самі робімся часткай таго космасу, у якім з’явіліся на свет.

Прапануем Вам 2 ліпеня праверыць на вельмі «неСУР’ЁЗНЫХ» спаборніцтвах свой слоўнікавы запас, зарубіцца ў адгадванні народных беларускіх загадак, а калі словаў не будзе хапаць, то літаральна  «на сабе»  паказаць творы беларускай класікі і яе герояў (у гульню «Кракадзіл», пэўна, гулялі ўсе).

Прызы, музычныя і вершаваныя гасцінцы ‒ што яшчэ трэба, каб лішні раз замацаваць: беларуская мова – гэта наш скарб.

Чакаем вас а 19-й гадзіне.

Кошт – 3 руб.

 

Сачыце за падрабязнасцямі ў сацыяльных сетках музея!

ВКонтакте

Facebook

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

вул. Максіма Багдановіча, 7а, тэл. 8 (017) 3552295.

 

Прочитано 5535 раз